Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 15 Кастрычнік 2024 10:33

У Купалаўскім універсітэце будзе працаваць выязны пункт вакцынацыі

photo 2024 10 15 10 28 28У пятніцу, 18 кастрычніка, з 13:30 да 15:30 па адрасе Ажэшкі, 22, у кабінеце 123 будзе праводзіцца вакцынацыя ад грыпу з выкарыстаннем прэпарата «Грыпол-плюс», вытворца – РФ. У наяўнасці таксама вакцына ад COVID-19.

Супрацоўнікі ўніверсітэцкага здраўпункта заклікаюць скарыстацца гэтай магчымасцю і своечасова зрабіць вакцынацыю для абароны сябе, сваіх блізкіх. Бо вакцынацыя – гэта не толькі клопат аб уласным здароўі, але і адказнасць перад навакольнымі.

Таксама не забывайце насіць маску ў памяшканнях, дзе гэта неабходна, рэгулярна мыць рукі, выконваць сацыяльную дыстанцыю, праветрываць памяшканні. Гэтыя простыя меры дапамогуць знізіць рызыку распаўсюджвання інфекцый.

Давайце разам рабіць усё магчымае для забеспячэння бяспечнага адукацыйнага асяроддзя ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы!

ШТО? Вакцынацыя.

ДЗЕ? Ажэшкі, 22, кабінет 123.

КАЛІ? 18 кастрычніка з 13:30 да 15:30.