Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 17 Студзень 2025 11:05

Купалаўцы сталі прызёрамі міжнароднага конкурсу навуковых прац

photo 5211092483642090093 yСтудэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ўдасканальваюць навыкі ў распрацоўцы навуковых праектаў у сферы турыстычнага бізнесу і ўстойлівага развіцця турызму.

Ужо стаў традыцыяй удзел купалаўцаў у Міжнародным дыстанцыйным конкурсе навуковых прац «Sustainable Tourism Development», які сёмы раз праводзіла кафедра маркетынгу і Інстытут даследавання лічбавай эканомікі Карагандзінскага ўніверсітэта імя акадэміка Я.А. Букетава.

Конкурс аб'яднаў каманды з краін СНД. Для ўдзелу ў конкурсе камандам неабходна было падрыхтаваць у 1 туры ментальную карту, а таксама аформіць навуковую працу па прапанаваных кірунках.

Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўляла каманда студэнтак 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму «KaLiDa_GRSU» у складзе Дар'і Шот, Лізаветы Буднік і Карыны Мармыш. У першым туры яны прадставілі ментальную карту аб устойлівым развіцці сельскіх тэрыторый, а работа другога тура была прысвечана турыстычным маршрутам з элементамі інклюзіўнасці. У выніку каманда перамагла ў намінацыі «Творчы падыход».

Віншуем з перамогай у намінацыі і жадаем далейшых поспехаў!