Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 31 Студзень 2018 10:07

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі залатыя, сярэбраныя і бронзавыя медалі на чэмпіянаце Беларусі па дзюдо

8132 1Спаборніцтвы праходзілі ў Магілёве сярод мужчын і жанчын. Паспяхова на чэмпіянаце выступілі студэнткі-спартсменкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Заваяваныя дзяўчатамі «золата», «срэбра» і «бронза» дазволілі камандзе Гродзенскай вобласці падняцца на трэцюю прыступку п'едэстала.

Лепшы вынік паказала студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч. Дзюдаістка перамагла саперніц у вагавай катэгорыі 52 кг. Другі на спаборніцтвах у вагавай катэгорыі звыш 78 кг стала студэнтка 5 курса факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная. «Бронзу» у скарбонку зборнай прынесла студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Юлія Трахневіч. Дзяўчына выступала ў вагавай катэгорыі 78 кг.

Трэнерам спартсменак купалаўскага універсітэта з'яўляецца Аляксандр Бардзін, загадчык кафедры спартыўных дысцыплін.