Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 25 Май 2018 09:08

ГрДУ імя Янкі Купалы пашырае супрацоўніцтва з універсітэтамі Таджыкістана

DDDA06DFA3BA1897C633226240C8E0552CEDAF62644D8EF751pimgpsh fullsize distrУ рамках удзелу ў Нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан першы прарэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Алег Раманаў абмеркаваў перспектывы супрацоўніцтва з калегамі з універсітэтаў Рэспублікі Таджыкістан.

Двухбаковыя сустрэчы адбыліся ў Таджыкскім нацыянальным універсітэце, Таджыкскім дзяржаўным універсітэце камерцыі, Таджыкскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Садрыддзііна Айні, Таджыкскім тэхнічным універсітэце. У ходзе сустрэч Алег Аляксандравіч распавёў калегам аб Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, магчымасці экспарту адукацыйных паслуг і прадукцыі РУП «Тэхналаб» і Цэнтра трансферу тэхналогій універсітэта.

У час перагавораў бакі абмеркавалі магчымасці сумеснага ўдзелу ў міжнародных конкурсах і праграмах, развіццё акадэмічнай мабільнасці, напрамкі міжвузаўскага супрацоўніцтва ў навуковай і адукацыйнай сферах. Таксама ішла размова аб магчымасці сеткавага ўзаемадзеяння з універсітэтамі Таджыкістана ў рэалізацыі сумесных праграм бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі.