Версия для печати
Пятница, 03 ноября 2017 14:52

Вершы Якуба Коласа чыталі разам студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы

7132 10Акцыю, прымеркаваную да 135-годдзя са дня нараджэння славутага песняра зямлі беларускай, арганізавалі супрацоўнікі навуковай бібліятэкі і студэнты спецыяльнасці "Журналістыка" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызма ў фае купалаўскага ўніверсітэта.

Кожнаму прапанавалі прачытаць любы верш з творчасці Якуба Коласа. З вуснаў студэнтаў, выкладчыў i супрацоўнікаў універсітэта прагучалі знакамітыя радкі: “Мой родны кут, як ты мне мілы…”, “Вобразы мілыя роднага краю, Смутак і радасць мая! Што маё сэрца да вас парывае? Чым так прыкованы я…”, “Я хачу аб табе з кім хоць слоўка сказаць, сэрца гора, тугу і сумненні прагнаць” і шмат іншых.

– Мне вельмі падабаецца стыль напісання Якуба Коласа, падзяліўся сваімі ўражаннямі адзін са студэнтаў-купалаўцаў. – Болей таго, імя Якуба Коласа ведаюць у агульнаеўрапейскай прасторы, таму вельмі прыемна сёння, у дзень нараджэння беларускага класіка, чытаць яго вершы. Прыемна, што беларуская зямля нарадзіла такого выдатнага паэта.

Дырэктар навуковай бібліятэкі Мікалай Грынько адзначыў, што акцыя “Чытаем разам” не першы раз праводзіцца ў Гродзенскім дзяржуніверсітэце імя Янкі Купалы:

– Разам мы ўжо чыталі творы Аляксандра Пушкіна, Янкі Купалы, Марыны Цвятаевай і працягнем чытаць вершы іншых славутых паэтаў і пісьменнікаў, бо той, хто чытае – спасцігае свет.