Версия для печати
Среда, 15 мая 2024 16:56

У Купалаўскім універсітэце адбылося адкрыццё выставы «Скарб душы: сямейны куфэрак»

IMG 2601 215 мая ў навуковай бібліятэцы адбылося адкрыццё цудоўнай выставы «Скарб душы: сямейны куфэрак», прымеркаванай да Міжнароднага дня сямі.

Больш за 50 таленавітых купалаўцаў прадставілі свае творы ў больш чым 15 тэхніках. На выставе вы можаце ўбачыць вышыўку крыжыкам, дзівоснае вязаннем кручком, элегантную вышыўку «гладдзю», дэкупаж, модульнае арыгамі, карціны, створаныя з выкарыстаннем розных тэхнік і матэрыялаў, і многае іншае.

Адкрыў выставу першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта, Аляксандр Карэўскі, які падкрэсліў важнасць дадзенага мерапрыемства ў яднанні сем’яў і ўмацаванні калектыўнага духу ўніверсітэта. Ён выказаў падзяку ўсім удзельнікам за іх уклад у выставу і творчае натхненне.

Ганаровым госцем мерапрыемства стаў настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы, протаіерэй Аляксандр Балоннікаў, які адзначыў наколькі важная сям’я, сямейныя традыцыі і пераемнасць пакаленняў.

У заключным слове, дырэктар навуковай бібліятэкі, Мікалай Грынько, падзякаваў усім удзельнікам выставы і ўручыў сертыфікаты і памятныя падарункі.

Выстава «Скарб душы: сямейны куфэрак» стала сапраўдным увасабленнем сямейных каштоўнасцей і творчага патэнцыялу. Яна паказала, што сям’я – гэта не толькі кроўныя сувязі, але і сіла ўзаемаразумення і падтрымкі. Мы спадзяёмся, што кожны наведвальнік зможа знайсці ў гэтай выставе натхненне для творчасці.

Экспазіцыю можна наведаць да 8 чэрвеня (вул. Э.Ажэшкі, 22, каб. 116, чытальная зала навуковай бібліятэкі).