Версия для печати
Четверг, 20 февраля 2025 17:03

ВІНШАВАННЕ РЭКТАРА ІРЫНЫ КІТУРКА З АТРЫМАННЕМ УЗНАГАРОДЫ "ЗА ВЫСОКІЯ ДАСЯГНЕННІ Ў ГАЛІНЕ ЯКАСЦІ АДУКАЦЫІ"

Дарагія Купалаўцы!

Шчыра віншую вас са знамянальнай падзеяй – атрыманнем узнагароды Купалаўскага ўніверсітэта па выніках працы сістэмы адукацыі за 2024 год у намінацыі “За высокія дасягненні ў галіне якасці адукацыі”!

Гэта ўзнагарода – высокае прызнанне нашай агульнай дзейнасці, штодзённай руплівай працы, прафесіяналізму і адданасці справе. Кожны з нас зрабіў свой унёсак у агульнае дасягненне. Наша Купалаўская каманда прадэманстравала імкненне да дасканаласці і зладжанасці ў рэалізацыі пастаўленых мэт і задач на карысць росквіту любай Alma mater.

Ад усёй душы дзякую ўсім супрацоўнікам і студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за вашы ідэі і ініцыятывы, за актыўны ўдзел у развіцці адукацыі і навукі, за стварэнне асаблівай атмасферы ўзаемаразумення і падтрымкі. Жадаю нам новых дасягненняў, натхнення і поспехаў ва ўсіх пачынаннях. Няхай і надалей праца нашага калектыву заўсёды адпавядае высокім стандартам якасці адукацыі Рэспублікі Беларусь!

З вялікай павагай,

Рэктар універсітэта І.Ф. Кітурка

 

обложк