Версия для печати
Пятница, 14 марта 2025 09:12

Кандыдат гістарычных навук ГрДУ імя Янкі Купалы стаў выступоўцам на рэгіянальным форуме, прысвечаным Дню праваслаўнай кнігі

img 9190 6У Шчучыне ў сценах палаца Друцкіх-Любецкіх прайшоў пятнаццаты рэгіянальны форум, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі. Мерапрыемства сабрала шмат удзельнікаў: жыхары горада і раёна, школьнікі і гімназісты, настаўнікі, ідэолагі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама ўсе святары Шчучынскай царкоўнай акругі.

Сёлета мерапрыемства было прымеркавана да 125-годдзя з дня заснавання Гродзенскай епархіі і 160-годдзя з дня асвячэння праваслаўнага храма ў гонар Святога Архангела Міхаіла ў Шчучыне.

У рамках мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць паслухаць цікавыя даклады на тэму гісторыі Гродзенскай епархіі і праваслаўя на тэрыторыі нашага рэгіёна. С дакладам выступіў кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горны.

На пачатку мерапрыемства ў залах палаца разгарнулася выстава “Кніжны свет праваслаўя”, якая змяшчала цікавыя экспанаты з фонду Прыхода храма Святога Архангела Міхаіла ў Шчучыне. Выданні першай паловы XIX стагоддзя, навейшыя рэлігійныя кнігі раённай бібліятэкі і царкоўныя атрыбуты прыцягвалі ўвагу наведвальнікаў. Таксама ў фае палаца размясцілася цікавая выстава са старымі фотаздымкамі праваслаўных храмаў Шчучыншчыны.

Парадавалі сваёй цікавасцю і грунтоўнасцю даклады гісторыкаў і краязнаўцаў. Так, пра цяжкія выпрабаванні, якія выпалі на долю праваслаўнай царквы на Гродзеншчыне ў мінулым стагоддзі, прысутным расказаў Аляксандр Горны.

Форум, прысвечаны Дню праваслаўнай кнігі, выдатна дапаўнялі выступы харавых калектываў. Сваёй творчасцю прысутных радавалі народны ансамбль духавога спеву “Праабражэнне” і зводны хор Шчучынскага благачыння.