Выстава зладжана на пляцоўцы Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (ГАМЦНТ), які з’яўляецца філіялам кафедры.
Суквецце талентаў самых розных накірункаў традыцыйных рамёстваў былі прадстаўлены як у выставачнай залі, так і ў ходзе майстар-класаў. Спецыяльную экскурсію для студэнтаў правяла Яніна Барысевіч – галоўны спецыяліст ГАМЦНТ.
Чарговы візіт студэнтаў турыстычнай спецыяльнасці з мэтаю пашырэння кругагляду ў галіне традыцыйнай беларускай культуры – гэта магчымасць засвоіць важныя для прэзентацыі нацыянальнай культуры ўзоры. Такі светапоглядавы бэкграўнд будучых спецыялістаў нацыянальнай турыстычнай індустрыі дапаможа ім у творчай прапанове прадукту як ва ўнутраным, так і ва ўяздным турызме.