У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22-23 снежня 2015 года адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Педагогіка і методыка адукацыі чалавека», прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Л.М. Хутарской.
Мэта форуму - асэнсаванне вопыту праектавання і рэалізацыі чалавекасувобразнай адукацыі, якая забяспечвае самарэалізацыю студэнтаў і навучэнцаў.
Праца канферэнцыі плануецца ў рамках наступных секцый:
секцыя 1. «Філасофска-метадалагічныя і тэарэтычныя праблемы праектавання чалавекасувобразнай адукацыі»;
секцыя 2. «Метадалагічныя аспекты выкладання фізікі ў педагагічнай спадчыне Л.М. Хутарской (педагагічная спадчына Л.М. Хутарской і яе рэалізацыя)»;
секцыя 3. «Чалавекасувобразнасць у адукацыі: інавацыйныя падыходы»;
секцыя 4. «Педагогика дыялогу»;
секцыя 5. «Праблемы рэалізацыі чалавекасувобразнай адукацыі і дзейнасці ўстаноў адукацыі».
У межах сустрэчы таксама адбудзецца круглы стол і наступныя майстар-класы:
- «Педагогіка дыялогу (метадалогія, тэорыя і методыка рэалізацыі)» (рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы, доктар педагагічных навук, дацэнт А.Д. Кароль);
- «Інавацыйныя тэхналогіі выкладання фізікі: традыцыі і сучаснасць» (кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры лазернай фізікі і спектраскапіі ГрДУ імя Янкі Купалы М.В. Мацецкі);
- «Як навучыць вучня рабіць адкрыцці і бачыць свет цэласна» (дырэктар ліцэя № 1 г. Гродна І.С. Маслаў).
Рабочыя мовы канферэнцыі - беларуская, руская і англійская.
Заяўкі на ўдзел і матэрыялы выступленняў прымаюцца да 1 снежня 2015 года на электронную пошту kaf_ped@grsu.by.
Падрабязнасці правядзення канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: 230032, г. Гродна, вул. Захарава, 32 (кафедра педагогікі і сацыяльнай работы)
Тэл.: 8 (0152) 75-49-07
E-mail: kaf_ped@grsu.by
Web: http://fp.grsu.by