У інтэлектуальнай схватцы сышліся студэнты Купалаўскага ўніверсітэта. У камандах было па 6 чалавек. Расстаноўка ўдзельнікаў па дошках ажыццяўлялася ў парадку, указаным у заяўцы. Спаборніцтвы праводзіліся па міжнародных правілах шахмат (ФІДЭ).
Каманда-пераможца вызначылася па найбольшай суме набраных камандных ачкоў: за выйгрыш - 2 ачкі, за нічыю - 1 ачко, за паражэнне - 0 ачкоў. Пры роўнасці камандных ачкоў перавага вызначалася па выніках сустрэчы паміж сабой, колькасці перамог у матчах, ачках, набраным на больш высокіх дошках.
Па выніку першынства трэцяе месца заняла каманда юрыдычнага факультэта, трэцяе месца ў факультэта біялогіі і экалогіі. Золата заваявала каманда матэматыкі і інфарматыкі.
Віншуем рабят!