Студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры ажыццявілі традыцыйны сплаў на байдарках па рацэ Нёман ад Гродна да вёскі Нямнова, размешчанай на Аўгустоўскім канале.
Купалаўцы атрымалі сплаўны досвед у розных тыпах турысцкіх судоў і паўдзельнічалі ў спаборніцтвах па водным турызме. У выніку, студэнткі факультэта фізічнай культуры Марыя Кузьміна і Людміла Сінкель сталі прызёрамі Абласных адкрытых спаборніцтваў “Нёманская вясна” на кароткай дыстанцыі “слалам”. Затым поспех нашых дзяўчат паўтарыў экіпаж туркменскіх студэнтаў у складзе Джэмшыта Гельдыева і Язмырата Ягшымырадава. Хлопцы занялі 3-е месца на аналагічнай мужчынскай дыстанцыі!
Як расказалі на факультэце фізічнай культуры, у дзень спаборніцтваў былі вельмі складаныя ўмовы надвор'я - пранізлівы вецер, мінусавая тэмпература ноччу і "сюрпрыз" у выглядзе снегу. Нягледзячы на ўсё гэта, купалаўцы з пастаўленымі задачамі справіліся.