Барацьба была гарачай і насычанай, ніхто не хацеў саступаць! Расказваем аб выніках спаборніцтваў, у якіх выступалі студэнты факультэта фізічнай культуры, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і фізіка-тэхнічнага факультэта.
Пачнём з жаночых каманд. "Золата" заваявала каманда студэнтак 3 курса факультэта фізічнай культуры, у склад якой увайшлі Алена Русак, Соф'я Салавей, Яна Галякова, Кацярына Цюлькевіч.
"Серабро" ў каманды 2 курса факультэта фізічнай культуры, у яе склад увайшлі Ірына Краўчанка, Аляксандра Яскевіч, Яна Яхнавец, Яўгенія Банцэвіч.
Трэцяе месца заняла каманда 4 курса факультэта фізічнай культуры, у склад якой увайшлі Ульяна Скіба, Марыя Фёдаравіч, Эліна Алб.
Другое месца заняла каманда факультэта фiзiчнай культуры, у склад якой увайшлі студэнты 1 і 3 курса Аляксей Шарыпаў, Данііл Галанчык, Антон Ціхан.
Трэцяе месца ў каманды 4 курса факультэта фізічнай культуры, у склад якой увайшлі Дзмітрый Зайко, Дзмітрый Махнач, Дзмітрый Пеліхан, Васіль Санукевіч.
Арганізатары і галоўныя суддзі спаборніцтваў - дацэнт кафедры спартыўных гульняў Валянціна Навойчык і старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык.
Пераможцаў узнагародзілі памятнымі сувенірамі і салодкімі падарункамі ад пярвічнай арганізацыі БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы.