Спартсмены выконвалі жым лежачы без экіпіроўкі. У сутычцы сышліся наймацнейшыя!
У вагавай катэгорыі да 63 кг трэцяе месца ў студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Алесі Ананка, другое - у студэнткі факультэта фізічнай культуры Вікторыі Кірко, першае месца ў студэнткі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Веры Коназ.
У вагавай катэгорыі да 83 кг трэцяе месца заняў студэнт факультэта фізічнай культуры Вадзім Чура, другое месца - студэнт факультэта фізічнай культуры Герман Куцько, першае - студэнт юрыдычнага факультэта Цімафей Грубы.
У вагавай катэгорыі звыш 83 кг "бронзу" ўзяў студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Ягор Андыбаеў, "серабро" - студэнт факультэта фізічнай культуры Улад Васілеўскі, "золата" - студэнт інжынерна-будаўнічага факультэта Павел Грысюк.