Купалаўцы сталі прызёрамі Спартакіяды ваенных навучальных устаноў па лёгкай атлетыцы, прысвечанай 77-годдзю перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каманда вайсковага факультэта заняла 2-е месца ў агульным заліку.
У асабістым заліку ў бегу на 200 метраў курсант 1-га курса старшы сяржант Антон Чайчыц заняў 1 месца, а на дыстанцыі 100 метраў - 2 месца. Курсант 3-га курса Вадзім Дарашкевіч на дыстанцыі 400 метраў заняў 2 месца, а курсант 2-га курса Дзмітрый Ксенжык на дыстанцыі 400 метраў заняў 3 месца.
Таксама курсанты ваеннага факультэта прынялі ўдзел у ваенна-прыкладной гульні "Разведатлон", прысвечанай Вялікай Перамозе.
Гульня ўключала ў сябе стральбу, пераадоленне нахільнай навясной уверх, нахільнай навясной уніз, паралельныя парэнчы, маятнік, грэблю. Удзельнікі спаборнічалі ў медыцынскіх ведах, кіданні гранаты ў мэту, вызначалі азімут на аб'ект, спаборнічалі ў спартыўным арыентаванні. А таксама ў асобным заліку праводзілася спаборніцкая праграма па няпоўнай зборцы і разборцы АК-74 і вывучэнні састаўных частак і тактыка-тэхнічных характарыстык гэтай зброі.
Ва ўпартай і нялёгкай барацьбе 1 месца атрымала каманда ваеннага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта.