Спартакіяда Саюзнай дзяржавы "Мы выбіраем спорт!" сярод студэнцкай моладзі адбылася ў Валгаградзе. Каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла 2-е агульнакаманднае месца па лёгкай атлетыцы і 5 месца па плаванні.
Студэнтка 1 курса факультэта фізічнай культуры Марта Сцяпура заваявала залатыя медалі ў бегу на 100 і 200 метраў. Таксама "золата" ў студэнта 2 курса юрыдычнага факультэта Сямёна Скалыгі ў скачку ў даўжыню. Студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Арцём Чамбровіч узяў срэбра ў бегу на 1500 метраў.
У змешанай эстафеце 4*200м наша каманда ў складзе студэнткі 1 курса факультэта фізічнай культуры Марты Сцяпура, студэнткі 2 курса факультэта фізічнай культуры Маргарыты Бортнікавай, студэнта 2 курса факультэта фізічнай культуры Міхаіла Машэя, студэнта 2 курса юрыдычнага факультэта Сямёна Скалыгі заваявала "срэбра".
Таксама срэбра заваявалі студэнтка 4 курса факультэта фізічнай культуры Анастасія Аляксеева, студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Дзіяна Расенік, студэнт 2 курса факультэта фізічнай культуры Арцём Чамбровіч, студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Савелій Хільмановіч у змешанай эстафеце 4*400м.
Два бронзавыя медалі заваявала студэнтка 3 курса факультэта фізічнай культуры Дыяна Расенік у бегу на 800 і 200 метраў.
Студэнт 1 курса факультэта фізічнай культуры Максім Пяцэвіч узяў "срэбра" ў плаванні на спіне на 100 метраў.