У рамках Дня адкрытых дзвярэй 20 лютага 2016 года на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага щніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца гарадское прафарыентацыйнае мерапрыемства «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць».
У ходзе мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць азнаёміцца з умовамі пражывання і побыту курсантаў, атрымаць інфармацыю пра вучэбна-матэрыяльную базу факультэта, убачыць ўзоры ваеннай формы адзення і абутку, тэхнікі і ўзбраення, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе.
Акрамя таго, абітурыенты, зацікаўленыя ў паступленні ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь або на адзін з ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ, змогуць атрымаць любую кансультатыўна-даведачную інфармацыю аб усіх ваенна-навучальных установах Рэспублікі Беларусь і пагутарыць з курсантамі, якія навучаюцца на ваенным факультэце ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пачатак мерапрыемства ў 10.00.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, Фолюш, 15/219
Тэл.: 53-05-60
Web: http://mil.grsu.by/