З 1 па 5 лістапада ў Гомелі праходзіла Рэспубліканская ўніверсіяда - 2022/2023 па боксе.
За званне пераможцы ў розных вагавых катэгорыях змагаліся баксёры з 19 мацнейшых устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Студэнты-купалаўцы дастойна выступілі, паказаўшы добрую тэхнічную падрыхтоўку. Па выніках спаборніцтваў I месца занялі студэнты 4 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Алфёраў і Яўген Кармільчык, ІІІ месца ўзялі студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры Максім Крупоўскі і курсант 1 курса ваеннага факультэта Дзяніс Пачыеўскі.
Зборная каманда нашага ўніверсітэта заваявала чацвёртае месца.
Віншуем студэнтаў з яркай і дастойнай перамогай! Жадаем не спыняцца на дасягнутым.