На працягу двух тыдняў, з 8 па 17 лістапада, жаночыя каманды па баскетболе факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта змагаліся за званне лепшай у рамках круглагадовай спартакіяды-2022/2023.
Па выніках спаборніцтваў перамогу атрымала каманда факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Строк.
Другое месца заняла каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Болахаў.
Трэцяй стала каманда юрыдычнага факультэта. Кіраўнік фізічнага выхавання на факультэце - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Грабовік.
"Лепшым гульцом турніру" стала студэнтка 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Кацярына Новік. "Лепшым разыгрываючым" названа студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Аляксандра Апановіч. Тытул "Лепшага цэнтравага" заваявала студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Вольга Данілковіч. Званне "Лепшы абаронца" дасталася студэнтцы 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вользе Лысенка.