з 16 па 24 студзеня 2023 года прайшла спартакіяда «Разам, дружна, з аптымізмам - за здаровы лад жыцця!» сярод працаўнікоў ГрДУ імя Янкі Купалы. Спартакіяда праводзілася па васьмі відах спорту: настольным тэнісе, валейболе, шашках, шахматах, міні-футболе, бадмінтоне, дартсе і баскетболе!
Спаборніцтвы праходзілі сярод чатырох каманд, у якія ўвайшлі прадстаўнікі факультэтаў і структурных падраздзяленняў універсітэта. У першую групу ўвайшлі факультэт эканомікі і кіравання, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, філалагічны факультэт.
У другой групе былі педагагічны факультэт, інжынерна-будаўнічы факультэт, факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, ваенны факультэт.
Факультэт матэматыкі і інфарматыкі, факультэт псіхалогіі, фізіка-тэхнічны факультэт, Тэхналагічны каледж склалі трэцюю групу.
У чацвёртую групу ўвайшлі факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму, факультэт мастацтваў і дызайну, факультэт біялогіі і экалогіі, юрыдычны факультэт, гуманітарны каледж.
Месцы размеркаваліся наступным чынам! У настольным тэнісе 1 месца заняла другая група. Лепшымі ў валейболе сталі трэцяя і чацвёртая групы. У шашаках і шахматах першыя месцы ў трэцяй групы. У міні-футболе лідарам стала другая група. У бадмінтоне 1 месца ў другой групы. Лепшай у дартсе і баскетболе стала першая група.