З 13 па 22 сакавіка ў Купалаўскім універсітэце прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых каманд у праграме круглагадовай спартакіяды-2022/2023.
Першае месца заняў юрыдычны факультэт, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Грабавік. Другое месца ў факультэта біялогіі і экалогіі, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксей Абялеўскі. Трэцяе месца заняў факультэт матэматыкі і інфарматыкі, адказны за фізічнае выхаванне на факультэце Аляксандр Флерка.
Лепшы гулец факультэта матэматыкі і інфарматыкі - студэнтка 4 курса Ксенія Казлякоўская. Лепшы гулец факультэта біялогіі і экалогіі - студэнтка 3 курса Кацярына Станішэўская. Лепшы гулец факультэта эканомікі і кіравання - студэнтка 2 курса Надзея Калошыц. Лепшы гулец юрыдычнага факультэта - студэнтка 4 курса Валерыя Харытончык.