Настройки отображения

Размер шрифта:
Цвета сайта
Изображения

Параметры

Обычная версия
Четверг, 10 августа 2023 09:37

Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы»

З 4 жніўня ў Купалаўскім універсітэце пачне працаваць Летняя школа беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы».

Удзельнікаў Летняй школы чакаюць вандроўкі па гістарычных мясцінах Гродна і Беларусі, экскурсіі ў музеі, а таксама майстар-класы. Акрамя таго, прадугледжана насычаная праграма выхаднога дня.

Летняя школа будзе дзейнічаць да 16 жніўня. Арганізатарамі праекта з’яўляюцца Навуковая бібліятэка і філалагічны факультэт Купалаўскага ўніверсітэта.