19–20 лістапада на факультэце псіхалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы адбылося міжнароднае адукацыйнае мерапрыемства “Маладзёжная псіхалагічная школа. Псіхалогія міжасобасных адносін». Праект быў рэалізаваны сумесна з кафедрай псіхалогіі Вышэйшай школы педагогікі, псіхалогіі і фізічнай культуры Паўночнага (Арктычнага) федэральнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава.