23 красавіка на базе ваеннага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў ваенна-патрыятычны злёт, прысвечаны 80-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэтае мерапрыемства сабрала каманды факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта і навучальных устаноў Гродзеншчыны, даўшы ўдзельнікам магчымасць прадэманстраваць свае навыкі ў розных конкурсах.