Адкрыты агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-Dance – Энергія, Прыгажосць, Гармонія» напоўніў залу выбуховымі эмоцыямі і запаліў агонь творчасці. Ужо больш за 20 гадоў студэнты сыходзяцца ў танцавальных баталіях, і кожны раз конкурс знаходзіць, чым здзівіць.