З 24 па 26 красавіка на базе ДОЛ «Зорка Юбілейная» адбыўся ваенна-патрыятычны гульнявы комплекс «Гульні патрыётаў-2025», прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Каманда «Купалаўцы» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы заняла другое месца. У гэтым годзе ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 11 каманд з Беларусі, Расіі і Узбекістана, сабраўшы больш за 100 удзельнікаў.