Студэнты і супрацоўнікі Купалаўскага ўніверсітэта рэгулярна ўдзельнічаюць у акцыях добраахвотнага донарства. Акцыя па добраахвотнай здачы крыві традыцыйна праходзіць на базе Студэнцкага гарадка ў інтэрнаце № 6 па вуліцы Дубко, 20. Як распавяла загадчыца здраўпункта Марына Кравец, на гэты раз донарамі крыві захацелі стаць каля 500 купалаўцаў. Традыцыйна да акцыі далучыўся першы прарэктар Купалаўскага ўніверсітэта Аляксандр Карэўскі.