25 красавіка ў Беларусі прайшла культурна-асветніцкая акцыя ў падтрымку чытання «Бібліяноч-2025». У гэты вечар бібліятэкі пашырылі фармат сваёй працы і прапанавалі наведвальнікам незвычайную культурную праграму. У праграме мерапрыемстваў навуковай бібліятэкі Купалаўскага ўніверсітэта адбыліся займальныя пляцоўкі, прысвечаныя 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.