

Статус праекта: у працэсе рэалізацыі
Партнёры праекта:
Агульная сума бюджэту: 999722,00 еўра
Бюджэт ГрДУ: 95023,00 еўра
Працягласць: 3 гады.
Мэта праекта: садзейнічаць навучанню і падрыхтоўцы кадраў у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі ў Рэспубліцы Беларусь шляхам распрацоўкі і ўкаранення ў шасці ўніверсітэтах Рэспублікі Беларусь адукацыйных праграм з улікам перадавога вопыту ЕС у галіне выканання міжнародных стандартаў, спрыяючы тым самым бяспечнаму выкарыстанню атамнай энергіі ў Еўропе .
Задачы праекта:
распрацоўка новай модульнай праграмы магістратуры, якая адказвае патрабаванням рынку працы для атамнай галіны, якая хутка развіваецца ў Беларусі і яе інфраструктуры;
удасканаленне навучальных праграм другой ступені вышэйшай адукацыі ў шасці беларускіх ВНУ з мэтай забеспячэння высокага ўзроўню падрыхтоўкі кадраў у галіне радыяцыйнай бяспекі і развіцця культуры ядзернай бяспекі ў грамадстве;
абнаўленне кампетэнцый ў галіне ядзерных ведаў з дапамогай актуалізацыі метадалагічнага забеспячэння навучальных планаў і адукацыйных праграм у цесным супрацоўніцтве з еўрапейскімі ўніверсітэтамі пры дапамозе перадавых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, а таксама сеткавага ўзаемадзеяння ўніверсітэтаў-партнёраў і арганізацый-заказчыкаў кадраў.
Навіны
Навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы прымуць удзел у праекце па падрыхтоўцы кадраў у галіне радыяцыйнай абароны і культуры ядзернай бяспекі Рэспублікі Беларусь