Па добрай традыцыі напярэдадні Новага года Ірына Фёдараўна адправілася ва ўніверсітэцкія інтэрнаты, каб павіншаваць студэнтаў. У госці да студэнтаў рэктар прыехала не адна, кампанію ёй склалі Дзядуля Мароз і Снягурка. Яны падарылі дзецям не толькі цёплыя віншаванні, але і салодкія падарункі.