Гэты знамянальны дзень адзначае важныя дасягненні і ўклад беларускіх вучоных у развіццё навукі і адукацыі. У рамках мерапрыемства ва ўніверсітэце запланаваны разнастайныя актыўнасці, прысвечаныя навуковым дасягненням, даследаванням і інавацыям, якія робяць нашу краіну больш моцнай і паспяховай. Усе падрабязнасці ў нашым матэрыяле.
З 20 па 24 студзеня будзе адкрыта выстава навуковых выданняў вучоных ГрДУ імя Янкі Купалы. Экспазіцыя размесціцца на базе Навукова-тэхналагічнага парка Купалаўскага ўніверсітэта.
Квіз «Купалаўская навука» збярэ студэнтаў 1-2 курсаў у 12.00 23 студзеня ў корпусе па адрасе: вул. Кастрычніцкая, 5, аўдыторыя 110. У гэты ж дзень Тэхнапарк ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй «Свет сучасных тэхналогій» у 11:00.
У пятніцу, 24 студзеня, пройдзе круглы стол «Будучыня беларускай навукі: погляд маладога вучонага». Форум збярэ ўдзельнікаў у 11.00 у галоўным корпусе (аўдыторыя 209).
У сераду, 29 студзеня, адбудзецца пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прысвечанае разгляду вынікаў навуковай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта ў 2024 годзе і асноўных задач на 2025 год. У гэты ж дзень адкрыецца выстава навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта «Навука і інавацыі: дасягненні 2024».