Ужо ў наступную пятніцу ў Гродне спыніцца "Марафон адзінства"! Ён прывязе з сабой цікавых асоб і яскравыя падзеі, якія будуць разгортвацца на працягу двух дзён. Запрашаем купалаўцаў далучыцца да маштабнага форуму.
Што ж цікавага ў праграме? Раней мы расказвалі пра квэст «Гэта ўсё маё роднае». Таксама ў рамках марафону запланавана "Знаковая сустрэча". Вадзім Гігін, Вадзім Шапет, Марына Васілеўская, Сяргей Вязовіч - вядомыя беларусы, якія пагутараць з гродзенцамі ў атрыуме ТРК «TRINITI». Госці падзеі раскажуць пра свой жыццёвы шлях, пра пераадоленне цяжкасцяў і дасягненне мэт, і як яны ішлі да свайго поспеху. Гэта будзе ўнікальная магчымасць для ўсіх прысутных пачуць натхняльныя гісторыі і атрымаць матывацыю для ўласных дасягненняў.
Сустрэча адбудзецца 18 студзеня, у суботу, у 12:00.
Акрамя таго, у рамках марафону адкрыецца выстава "Подзвігі і лёсы партызан у дакументах" у Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. 17 студзеня экспазіцыя будзе даступна да прагляду з 10.00 да 19.00, у 18 студзеня - з 10.00 да 18.00. Выстаўка падрыхтавана выдавецкім домам "Беларусь сёння" і Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Экспазіцыя заснавана на матэрыялах унікальнага інтэрнет-праекта "Партызаны Беларусі".
Маштабная грамадска-культурная акцыя "Марафон адзінства" пачалася ў Беларусі 17 верасня і ахапіла ўсе рэгіёны. Наш абласны цэнтр - 15-ы горад, які акунецца ў атмасферу згуртаванасці і адзінства.