«Марафон адзінства» - маштабная грамадска-культурная акцыя, якая аб'яднала цікавых людзей у патрыятычных мерапрыемствах. Гродна стаў 15-м горадам, які акунецца ў атмасферу згуртаванасці і адзінства. Ярка, шумна і весела ў абласным цэнтры будзе 17 і 18 студзеня. Афіша і падрабязнасці ўнутры.
У рамках "Марафона адзінства", які пройдзе ў Гродне ўжо зусім хутка, адкрыюцца ўнікальныя экспазіцыі, прысвечаныя гісторыі, мастацтву, прамысловасці і гэта далёка не поўны спіс.
У праграме прадугледжаны розныя падзеі, якія будуць праходзіць у навучальных установах абласнога цэнтра. Таксама гродзенцаў і гасцей горада чакаюць майстар-класы, сустрэчы са знакавымі спікерамі.
Кожны можа стаць часткай "Марафона адзінства". Арганізатары ўпэўненыя, што ўдзел у акцыі прынясе толькі станоўчыя эмоцыі.
Марафон - гэта сімвал згуртаванасці беларускага народа, гонару за Радзіму, любові да яе!