На працягу двух дзён на факультэце фізічнай культуры праходзіў трэнерскі курс «Лідэр масавага футбола» ад UEFA. Заняткі адбыліся ў рамках навучання студэнтаў па спецыяльнасці «Трэнерская дзейнасць (футбол)» і «Трэнерская праца па відзе спорту (футбол)». Курс праводзіць Дэпартамент развіцця масавага і аматарскага футбола Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола». Арганізатарам на факультэце выступае кафедра спартыўных гульняў пад кіраўніцтвам дацэнта Вольгі Паўлюць.
Праграма заняткаў прадугледжвала тэарэтычныя заняткі і практычныя трэніроўкі. Гэта дазволіла слухачам не толькі засвоіць ключавыя аспекты трэнерскай дзейнасці, але і замацаваць іх на практыцы.
Таксама ўдзельнікі гаварылі аб асобе трэнера, якасцях, неабходных для паспяховага трэнерства. Была падкрэслена важнасць лідэрскіх навыкаў, уменні матываваць і арганізоўваць. Акрамя таго, Вольга Паўлюць удзяліла ўвагу разуменню асаблівасцей дзяцей рознага ўзросту. Веды гэтых характарыстык дапаможа трэнерам адаптаваць свае метады і падыходы, улічваючы фізічныя і псіхалагічныя асаблівасці.
У слухачоў курса засталіся толькі самыя лепшыя ўражанні ад заняткаў. Кожны ўдзельнік атрымаў сертыфікат, які пацвярджае навучанне. Цяпер кожны з іх мае права працаваць з дзецьмі на пачатковым узроўні навучання навыкам футбола – футбольных клубах, школах, акадэміях – у краінах, якія ўваходзяць у склад UEFA і FIFA.