У 2025 годзе праходзіць конкурс турысцкіх відэа «Падарожнічай разам з намі!». Яго мэта – папулярызацыя актыўнага турызму як эфектыўнага інструмента патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі. Запрашаем вучняў, настаўнікаў і творчыя калектывы адукацыйных установаў Беларусі прыняць удзел у конкурсе.
Дасылаць ролікі можна ў некалькіх намінацыях: «Пешаходныя паходы з навучэнцамі», «Водныя паходы з навучэнцамі», «Веласіпедныя паходы з навучэнцамі», «Сямейныя паходы», «Паходы педагогаў», «Спаборніцтвы па турысцка-прыкладным мнагабор'і», «Спаборніцтвы па арыентаванні спартыўным», «Спаборніцтвы па скалалажанні спартыўным», «Турысцкія злёты» і «Аздараўленчыя намётавыя лагеры».
Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе прымаюцца да 31 кастрычніка 2025 года праз спецыяльную форму па спасылцы.
Відэаролік павінен быць загружаны на YouTube з неабмежаваным па часе доступам. Відэаролікі, якія паступілі арганізатару не праз спецыяльную форму-заяўку і/або з парушэннем патрабаванняў Палажэння, да ўдзелу ў конкурсе не прымаюцца.
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца па спасылцы.