View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 25 Чэрвень 2024 08:49

На заключным у 2023 - 2024 навучальным годзе Савеце універсітэта ўшаноўвалі купалаўцаў.

IMG 8336 2

Па традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі супрацоўнікаў і студэнтаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.

Падзяка Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за садзейнічанне ў развіцці інавацыйнай дзейнасці моладзі, прыцягненне яе да вырашэння задач сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь, стымуляванне маладзёжных навукова-тэхнічных ініцыятыў была аб'яўлена Аляксандру Антонаву, дацэнту кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій.

Ганаровай граматай Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у выкананне навуковых даследаванняў, поспехі ў падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў была ўзнагароджана Валянціна Лялікава, дацэнт кафедры матэматычнага і інфармацыйнага забеспячэння эканамічных сістэм.

Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў узнагароджаны шэраг купалаўцаў, кожны ў сваёй вобласці. За шматгадовую плённую працу ў сістэме вышэйшай адукацыі і якасную падрыхтоўку спецыялістаў эканамічнага профілю быў узнагароджаны Анатоль Бельскі, старшы выкладчык кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве. За шматгадовую плённую працу і высокія дасягненні ў навукова-педагагічнай дзейнасці была ўзнагароджана Лілія Кавалёва, дацэнт кафедры англійскай філалогіі. За высокія дасягненні ў педагагічнай дзейнасці, уклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў эканамічнага профілю і актыўны ўдзел у выкананні стратэгічных паказчыкаў кафедры была ўзнагароджана Святлана Пратасеня, дацэнт кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемстве. За добрасумленную плённую працу ў сістэме адукацыі, высокія вынікі ў навукова-педагагічнай дзейнасці і актыўны ўдзел у прафарыентацыйнай рабоце была ўзнагароджана Марына Цвяткова, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку. За шматгадовую плённую працу ва ўніверсітэце і высокія дасягненні ў прафесійнай дзейнасці была ўзнагароджана Святлана Бейцюк, начальнік выдавецкага цэнтра. За добрасумленную плённую працу і актыўную грамадзянскую дзейнасць былі ўзнагароджаны Сяргей Гаўрылік, камендант навучальнага корпуса; Марына Кравец, загадчык здраўпункта; Карына Млыноўская, метадыст 1 катэгорыі аддзела аналітычнага, метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы; Іна Астроўская, начальнік аддзела падрыхтоўкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў.

У Астане падведзены вынікі штогадовага Міжнароднага конкурсу "Лепшы даследчык СНД - 2024" сярод навукова-адукацыйных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Вынікі даследаванняў прадстаўлены ў зборніку праектаў "Лепшы даследчык СНД - 2024". Дыпломам 1 ступені праекта "1 Міжнароднае кніжнае выданне" "Лепшая навуковая праца - 2024" сярод навукова-адукацыйных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і нагрудным медалём была ўзнагароджана Аксана Замана, старшы выкладчык кафедры міжнароднага бізнесу і маркетынгу. Дыпломам 1 ступені праекта "1 Міжнароднае кніжнае выданне" "Лепшы даследчык - 2024" сярод навукова-адукацыйных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і нагрудным медалём была ўзнагароджана Алена Чуянава, старшы выкладчык кафедры фінансаў і бухгалтарскага ўліку. Падзячныя пісьмы за аказаную падтрымку ў праекце "1 Міжнароднае кніжнае выданне" "Лепшая навуковая праца - 2024" і "Лепшы даследчык - 2024" сярод навукова-адукацыйных устаноў Садружнасці Незалежных Дзяржаў былі ўручаны Марыне Карпіцкай, дэкану факультэта эканомікі і кіравання, і Аляксею Вішаньку студэнту 2 курса факультэта эканомікі і кіравання.

31 траўня на базе Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі праходзіў заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце 2024 года. Алімпіяда праводзілася адзінаццаты раз. За дыпломы пераможцаў спаборнічалі 28 каманд з 16 устаноў вышэйшай адукацыі (ад ГрДУ - 5). Дыпломам ІІІ ступені Рэспубліканскай алімпіяды па менеджменце 2024 года была ўзнагароджана каманда студэнтаў 3 курса спецыяльнасці "Інфармацыя і камунікацыя" факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ў наступным складзе: Ангеліна Бярозаўская, Ілья Давыдаў, Мілана Шаргаева; Дар'я Якусевіч. Падзячны ліст Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у Рэспубліканскай алімпіядзе па менеджменце 2024 года быў уручаны навуковаму кіраўніку каманды Сяргею Шчарбініну, дацэнту кафедры паліталогіі і сацыялогіі.

Граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы за актыўны ўдзел у грамадскім і творчым жыцці факультэта эканомікі і кіравання была ўзнагароджана Ніна Анішчык, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Сусветная эканоміка» факультэта эканомікі і кіравання.