У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн. У рамках форуму было падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў, куды ўвайшоў і ГрДУ імя Янкі Купалы. Усяго ў асацыяцыю ўвайшлі больш за 80 ВНУ Беларусі і Кітая.