Канферэнцыя адбудзецца 5 ліпеня і будзе прымеркавана да 25-годдзя Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь і 100-годдзя ўтварэння органаў дзяржаўнага кантролю Беларусі.
Удзельнікамі навуковага форуму стануць старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатоль Дарожка, рэктар ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Кітурка, а таксама супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Канферэнцыя прысвечана прававым, эканамічным і сацыяльным асновам дзейнасці кантралюючых і наглядных органаў Рэспублікі Беларусь, праблемах падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў, павышэння эфектыўнасці ажыццяўлення імі функцыі дзяржаўнага кантролю праз пашырэнне ўзаемадзеяння з іншымі дзяржаўнымі структурамі, а таксама ролі органаў дзяржаўнага кантролю ў забеспячэнні сацыяльна-эканамічнай стабільнасці і ўстойлівага развіцця грамадства і краіны.
У рамках навукова-практычнай канферэнцыі супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнага кантролю і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы абмяркуюць фарміраванне службы дзяржаўнага кантролю ў Беларусі і развіццё заканадаўства, якое рэгламентуе дзейнасць Камітэта дзяржаўнага кантролю i яго тэрытарыяльных органаў. Акрамя таго, будзе разгледжана пытанне развіцця беларускай эканамічнай мадэлі і ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці цэнтральных апаратаў дзяржаўных органаў пры выкарыстанні праграмна-мэтавага метаду бюджэтавання. Таксама падчас канферэнцыі будуць прэзентаваныя даклады на тэму «Роля і месца органаў фінансавых расследаванняў у структуры і дзейнасці Камітэта дзяржаўнага кантролю», «Кантрольныя органы ў Рэспубліцы Беларусь: стан і перспектывы» і «Аб супрацоўніцтве ўніверсітэта і Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці».
Арганізатары канферэнцыі - Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці і Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы.