У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 8 красавіка 2016 года адбудзецца VI Рэспубліканскі маладзёжны фестываль відэапраектаў «МЕДЫЯСФЕРА».
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца моладзь: студэнты ВНУ, навучэнцы ССНУ, школьнікі, а таксама прадстаўнікі моладзевых грамадскіх арганізацый.
Для ўдзелу ў фестывалі прымаюцца фільмы ў наступных жанрах:
- дакументальны фільм;
- гульнявы фільм;
- анімацыйны фільм;
- сацыяльны ролік;
- прома-ролік;
- відэасюжэт;
- відэазамалёўка;
- фільм-партрэт;
- відэапраект (тэлепраграма).
Працягласць фільма - да 7 хвілін.
Заяўкі ўстаноўленай формы (гл. дадатак) на ўдзел у фестывалі і відэаматэрыялы прадастаўляюцца да 18 сакавіка 2016 года ў студэнцкі медыяцэнтр пры кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы па адрасе: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, каб. 325 або па электроннай пошце: mediasfera_festival@mail.ru.
Праграма фестываля
Дата | Мерапрыемства |
28 сакавіка 2016 года | Закрыты паказ (журы). |
4-6 красавіка 2016 года | Адкрыты паказ у сетцы Інтэрнэт і галасаванне на сайце www.grsu.by. |
8 красавіка 2016 года | Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў фестывалю і майстар-класы для ўдзельнікаў. |
Журы вызначыць лаўрэатаў фестывалю першай, другой і трэцяй ступеняў у наступных намінацыях:
- «Культурныя традыцыі і будучыня»;
- «Вандроўка ў мінулае»;
- «Лепцы гульнявы фільм»;
- «Лепшы анімацыйны ролік»;
- «Лепшы дакументальнй фільм»;
- «Лепшы сацыяльны ролік»;
- «Лепшы прома-ролік»;
- «Лепшы фільм-партрэт»;
- «Лепшы навінавы сюжэт»;
- «Лепшы відэапраект»;
- «Лепшая відэазамалёўка».
Па выніках галасавання гледачоў будзе вызначаны пераможца ў намінацыі «Прыз глядацкіх сімпатый», а лепшы відэаролік атрымае гран-пры фестывалю.
Па выніках конкурсу па рашэнні журы могуць прысвойвацца дыпломы ў спецыяльных намінацыях.
Кантакты
Тэл.: +375(152) 73-19-88; +375 (33) 699-77-44 (Іна Іванаўна Мінчук)
E-mail: mediasfera_festival@mail.ru
У рамках святкавання кітайскага Новага года ў галерэі «Universum» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 8 лютага 2016 года адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы жывапісу. Новая экспазіцыя карцін прысвечана 100-годдзю з дня ўступлення ў шлюб Янкі Купалы і Уладзіславы Станкевіч. Аўтар работ - гарадзенская мастачка Марына Эльяшэвіч.
Адзначыць Свята вясны, якім па традыцыі лічыцца кітайскі Новы год, 8 лютага 2016 года запрасілі кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, супрацоўнікаў і студэнтаў ВНУ.
Гарадскі этап прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў «Новыя імёны Беларусі-2016» адбыўся ў Гродне. Конкурс праходзіў у два этапы, яго ўдзельнікамі сталі 79 каманд, у склад якіх увайшлі пракуроры, педагогі, выхавальнікі, медыкі, следчыя, швачкі, бібліятэкары, электраманцёры і многія іншыя.
У Беларусі ў перыяд з 23 студзеня па 1 лютага 2016 года праходзіў другі этапе рэпетыцыйнага тэсціравання. Для тых, хто не змог прыняць удзел у асноўныя дні, арганізаваны рэзервовыя дні ў перыяд з 16 по 20 лютага 2016 года.
На тэсціраванне з сабой неабходна ўзяць дакумент, які сведчыць асобу (пашпарт, від на жыхарства і г.д.), пропуск, чорную геліевую ручку. Удзельнікам, зарэгістраваным у рэжыме онлайн, неабходна таксама мець квітанцыю аб аплаце.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, вул. Кастрычніцкая, 5
Тэл.: 73-05-32
e-mail: fdp@grsu.by
На базе факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 12 красавіка 2016 года адбудзецца XVI студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы сучаснай псіхалогіі».
Праца канферэнцыі будзе праходзіць па наступных напрамках:
- актуальныя праблемы педагагічнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы сацыяльнай псіхалогіі;
- актуальныя праблемы крызіснай псіхологіі;
- псіхалогія сям'і;
- актуальныя праблемы псіхалогіі развіцця.
Матэрыялы і заяўкі на ўдзел прымаюцца да 1 сакавіка 2016 года. Матэрыялы дакладаў будуць прадстаўлены ў дэпанаваным зборніку матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі (электронная публікацыя).
Арганізатары канферэнцыі - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта) і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (факультэт псіхалогіі, студэнцкае навуковае таварыства факультэта).
Падрабязнасці правядзння канферэнцыі гл. у дадатку.
Кантакты
Адрас: г. Гродна, БЛК, 21
Тэл.: 43-45-21 (Таццяна Андрэеўна Цюфанава), +375 (29) 789-20-67 (Ганна Віктараўна Ракіцкая)
Web: http://www.psf.grsu.by
E-mail: psinauka@mail.ru
Паводле рэйтынгу Webometrics, апублікаванаму ў пачатку лютага 2016 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы стаў другім сярод беларускіх ВНУ і цяпер знаходзіцца на 2091-м месцы ў сусветным рэйтынгу.
У малой зале Палаца Рэспублікі 30 студзеня 2016 года адбылося пашыранае пасяджэнне Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».
У перыяд з 5 па 19 лютага 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы будзе праходзіць спартакіяда «Маё здароўе ў маіх руках» сярод выкладчыкаў і супрацоўнікаў ВНУ.
Праграма спаборніцтваў
Дата | Спаборніцтва | Месца правядзення |
5.02.2016 | Шашкі | вул. Ажэшкі, 22 |
5.02.2016 | Настольны тэніс | вул. Ажэшкі, 22 |
10.02.2016 | Шахматы | вул. Ажэшкі, 22 |
10-11.02.2016 | Баскетбол | вул. Ажэшкі, 22 |
16-17.02.2016 | Валейбол | вул. Ажэшкі, 22 |
18-19.02.2016 | Міні-футбол | вул. Захарава, 32 |
Падрабязнасці правядзення спартакіяды гл. у палажэнні.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 29 студзеня 2016 года адбыўся 19-ы выпуск магістрантаў. Дыплом магістра атрымалі 86 выпускнікоў, з іх чатыры ўпершыню сталі магістрамі па спецыяльнасці «Воінскае навучанне, баявая падрыхтоўка, ваенная педагогіка і псіхалогія, кіраванне паўсядзённай дзейнасцю войскаў».
29 студзеня 2016 года ў 15.00 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца 19-ы выпуск магістрантаў. Дыплом магістра па 22 спецыяльнасцях атрымаюць 86 выпускнікоў завочнай формы атрымання адукацыі. Чацвёра сярод іх – першыя выпускнікі спецыяльнасці «Воінскае навучанне, баявая падрыхтоўка, ваенная педагогіка».
Месца правядзення мерапрыемства – адукацыйны медыякомплекс Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218).
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў напярэдадні Дня беларускай навукі, 27 студзеня 2016 г., ушаноўвалі навукоўцаў Гродзеншчыны.
Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў 18 студзеня 2016 года. Усяго ў 2016 годзе стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь будуць атрымліваць 45 аспірантаў устаноў адукацыі і арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі.