Акцыя прайшла ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 25 мая і была прымеркавана да Міжнароднага дня донара, які ў свеце адзначаюць 14 чэрвеня.
З 16 па 17 мая на Гожскім навучальным палігоне прайшоў чэмпіянат ваенных факультэтаў у грамадзянскіх установах вышэйшай адукацыі. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 7 зборных каманд ваенных факультэтаў Рэспублікі Беларусь.
У фінале конкурсу, які прайшоў у Мінску 16-18 мая, свае калекцыі адзення і аксесуараў прадставілі больш за 110 беларускіх дызайнераў. Чатыры калекцыі - ад студэнтак і супрацоўнікаў факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Заключнае у гэтым навучальным годзе пасяджэнне агульнаўніверсітэцкага студэнцкага дыскусійнага клуба «Новае пакаленне» адбылося 11 мая. На сустрэчы ўдзельнікі - студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі купалаўскага ўніверсітэта - разважалі пра ролю мужчыны ў жыцці сучаснага грамадства.
У рэжыме онлайн ўдзельнікі сустрэчы разважалі пра тое, якая адукацыя для нас каштоўна.
У рамках візіту вучоны-педагог прыняў удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Педагогіка і методыка адукацыі чалавека», прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння Л.М. Хутарской, якая адбылася 22-23 снежня 2015 года.
Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі студэнткі філалагічнага факультэта Ганна Шаматовіч і Аляксандра Радковіч. Дзяўчаты занялі другое і трэцяе месцы адпаведна.
Традыцыйная гульня КВЗ на Кубак рэктара адбылася 28 красавіка 2017 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Купалаўскі ўніверсітэт стаў першым ВНУ ў Рэспубліцы Беларусь, на базе якога быў арганізаваны метадычны выезд членаў рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель».
У рамках праекта «Спартыўны поспех» баскетбалісты «Прынямонне-ГрДУ» распавялі пра свае трэніроўкі, падрыхтоўку да рэспубліканскіх спаборніцтваў, а таксама прадэманстравалі тактычныя прыёмы вядзення гульні, паказалі тэхніку вядзення мяча, здзяйснення кідкоў.
Семінар «Як распрацаваць і правесці занятак эўрыстычнага тыпу» адбыўся ў купалаўскім універсітэце 27 красавіка.
У холе 2 паверха галоўнага корпуса Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па вул. Э. Ажэшкі, 22 паслухаць штогадовае Пасланне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі да беларускага народу і Нацыянальнага сходу сабраліся супрацоўнікі, выкладчыкі і студэнты.
Справаздачна-выбарная канферэнцыя Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» прайшла 19 красавіка.
У рамках візіту ў Казахстан дэкан факультэта эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая абмеркавала пытанні далейшага супрацоўніцтва з прадстаўнікамі Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Л.М. Гумілёва, Казахскага ўніверсітэта эканомікі, фінансаў і міжнароднага гандлю і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан.
Адукацыйны праект «Міжнародная навукова-вучэбная школа па праграмаванні «Мова R для вырашэння статыстычных задач і візуалізацыі» стартаваў 17 красавіка ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Яго ўдзельнікамі сталі 53 прадстаўніка вышэйшых навучальных устаноў і навуковых арганізацый з Аўстрыі, Балгарыі, Беларусі, В'етнама, Сенегала і Украіны. Сярод іх прафесары, супрацоўнікі, аспіранты і студэнты.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшлі два конкурсы цыкла творчых мерапрыемстваў «Моладзь. Ініцыятыва. Будучыня». Наперадзе ў студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і школьнікаў горада фінальнае выпрабаванне цыкла - конкурс чарлідарских груп, які адбудзецца 20 красавіка.
Графік правядзення цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ) па вучэбных прадметах у 2017 годзе зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2017 г. № 29а.
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы 14 красавіка наведаў першы намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Вадзім Богуш і сустрэўся са студэнтамі факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Семінар па эўрыстычным навучанні «Ці можна навучаць ўсіх па-рознаму, але аднолькава? Як распрацаваць адкрытае (эўрыстычнае) заданне?» 12 красавіка правялі ў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Прарэктар па навуковай рабоце купалаўскага ўніверсітэта Уладзімір Барсукоў і рэктар Дзяржаўнай вышэйшай школы інфарматыкі і прадпрымальніцтва ў Ломжы Дарыюш Суровік 12 красавіка падпісалі дамову аб супрацоўніцтве ў галіне рэалізацыі праектаў і правядзення навуковых даследаванняў.
Упершыню за 25 гадоў каманда ГрДУ імя Янкі Купалы стала пераможцам Рэспубліканскай універсіяды па міні-футболе. Спаборніцтвы праходзілі ў Мінску з 3 па 7 красавіка.
13 красавіка ў ГрДУ імя Янкі Купалы назвалі пераможцаў XVII рэгіянальнага тура Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній - 2017».
Пераможцамі конкурсу, які сёлета быў прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа, сталі студэнт філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Віктараў і студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Іфуная Дімаку.
У семінары «Размеркаванне і працаўладкаванне выпускнікоў I і II ступеняў вышэйшай адукацыі ў 2017 годзе» прынялі ўдзел дэканы факультэтаў і загадчыкі выпускаючых кафедраў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
З 27 па 31 сакавіка 2017 году праходзіў заключны этап рэспубліканскай алімпіяды школьнікаў па вучэбных прадметах. 12 слухачоў падрыхтоўчых курсаў "Стандарт-Алімп" і "Алімп-інтэнсіў" факультэта давузаўскай падрыхтоўкі купалаўскага ўніверсітэта ўвайшлі ў склад каманды Гродзенскай вобласці і паказалі высокія вынікі, заваяваўшы 7 дыпломаў і пахвальны водгук.
Дадзены дакумент з'яўляецца часткай дамовы аб супрацоўніцтве паміж нашымі ўніверсітэтамі і прадугледжвае, перш за ўсё, актывізацыю дзейнасці сярод юрыдычных факультэтаў.
Лепшыя даследаванні былі вызначаныя ў рамках XXIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ. 38 даследаванняў студэнтаў, выпускнікоў і магістрантаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ўдастоены першай катэгорыі, 77 - другой катэгорыі і 49 - трэцяй.
Прыём дакументаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы для атрымання вышэйшай адукацыі на I ступені за кошт бюджэту і на платнай аснове прадугледжаны з 12 па 17 ліпеня 2017 года. Універсітэты сельскагаспадарчага профілю будуць прымаць дакументы на завочную форму з 15 лістапада па 5 снежня.
Лепшым прызнаны лагатып, прапанаваны старшым выкладчыкам кафедры дызайну факультэта мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Марыяй Пчэльнік.
Семінар-нарада пройдзе 17-18 сакавіка 2017 года на базе ўстаноў адукацыі Гродзенскай вобласці, сярод іх - Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
У рамках візіту госць прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «ТехноОБРАЗ’2017», падпісаў дамову аб супрацоўніцтве паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Інстытутам стратэгіі развіцця адукацыі Расійскай акадэміі адукацыі, а таксама правёў лекцыю і круглы стол на педагагічным факультэце.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы напярэдадні Дня беларускай міліцыі прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Эдмунд Ярмусік прэзентаваў кнігу «Міліцыя Гродзенскай вобласці». Выданне падрыхтавана і выпушчана ў гонар 100-годдзя з дня заснавання першых прататыпных атрадаў апалчэння ў 1917 годзе.
Курсы былі прысвечаны нестандартным падыходам да вырашэння задач па матэматыцы.
У гэту суботу, 4 сакавіка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца агульнаўніверсітэцкі Дзень адчыненых дзвярэй, дзе школьнікі Гродзеншчыны змогуць пазнаёміцца з нашай alma mater, а таксама перспектывамі і магчымасцямі атрымання ў ёй вышэйшай адукацыі.
Яркі флэшмоб прайшоў 24 лютага на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга ГрДУ імя Янкі Купалы.
Акцыя прайшла 24 лютага ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Студэнты ў вобразе магістраў віншавалі кожнага, хто прыйшоў, з Днём нараджэння нашай alma mater і прапаноўвалі адказаць на пытанні, звязаныя з гісторыяй універсітэта.
Удзельнікамі ўрачыстага сходу, які прайшоў у сценах купалаўскага ўніверсітэта, сталі выкладчыкі і курсанты ваеннага факультэта, супрацоўнікі і студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы.
У нашай alma mater прайшла промаакцыя рэспубліканскага праекта «Выбіраем студатрад!». Штаб працоўных спраў ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы дапамагаў нашым студэнтам вызначыцца з планамі на лета, на працоўны семестр і выбраць працу.
Упершыню ў рамках марафону правядуць турыстычны злёт. Пра гэта стала вядома 22 лютага падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця свята.
Сёння, 22 лютага 2017 года, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначае сваё 77-годдзе.
У адкрытай размове міністра, якая прайшла 17 лютага, прыняў удзел рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Андрэй Кароль.
Мерапрыемства прымеркавана да Года навукі ў Рэспубліцы Беларусь. Паралельна з фестывалем адбылася таксама V навукова практычная канферэнцыя школьнікаў «Фізіка вакол нас» і абласны конкурс навукова-тэхнічнай творчасці навучэнскай моладзі «ТехноИнтеллект».
Выстава прайшла ў рамках пасяджэння калегіі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Першы ў краіне Інавацыйны медыйны кластар створаны ў Гродзенскай вобласці. Пагадненне аб яго стварэнні 2 сакавіка 2016 года падпісалі рэктар купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Дзмітрыевіч Кароль, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Андрэевіч Лісковіч, выконваючы абавязкі начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі і галоўны рэдактар газеты «Гродзенская праўда» Павел Якаўлевіч Сухарукаў.