View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Аўторак, 20 Лістапад 2018 09:31

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы заняла першае месца ў Рэспубліканскай алімпіядзе па мастацтве для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

10657 0Алімпіяда прайшла ўпершыню ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка і была прысвечана Году малой радзімы.

 

Творчае спаборніцтва праходзіла ў тры этапы. У рамках першага адборачнага тура удзельнікам было прапанавана прайсці онлайн тэсціраванне. Падчас другога і трэцяга этапу адбыліся конкурсы творчых праектаў.

У другі тур алімпіяды прайшлі студэнткі другога курсу спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" факультэта мастацтваў і дызайну Дар'я Бузун, Ксенія Пляскайціс і Юлія Ванішэўская.

Ксенія Пляскайціс з творчым праектам «Мой Гродна» выйшла ў фінал алімпіяды і заняла першае месца ў намінацыі «Выяўленчая творчасць» (жывапіс, графіка).

Кіраўнік праекта - старшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Жанна Сідаровіч.

 

10657 1

Чытаць 2740 разоў Апошняя змена Аўторак, 20 Лістапад 2018 15:21