Акцыя прайшла ў межах святкавання Міжнароднага жаночага дня. Купалаўцы наведалі асуджаных жанчын у папраўчай установе адкрытага тыпу № 25 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Гродзенскай вобласці. Там адбываюць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі больш за 30 асуджаных жанчын.