Больш за дваццаць інавацыйных праектаў прадставіла моладзь Гродна, Гродзенскага раёна і Скідзеля на занальным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурса «100 ідэй для Беларусі», які прайшоў сёння, 3 лістапада, у МЦ «Гродна». Сярод удзельнікаў выкладчыкі, аспіранты і студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і навучэнцы Тэхналагічнага каледжа.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, 27 кастрычніка 2016 года ў трэці раз стартаваў абласны конкурс прафесійнага майстэрства «Лепшы прапагандыст органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Гродзенскай вобласці».
Па выніках лёсавання, якое прайшло 11 кастрычніка 2016 года, вызначаны выступленні каманд факультэтаў на XXI конкурсе мастацкай самадзейнасці студэнтаў-першакурснікаў «Alma mater – любовь с первого курса».
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшлі эстрадныя канцэрты з удзелам нашых выпускнікоў і студэнтаў.
У 2015/2016 навучальным годзе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы сфарміраваны 28 студэнцкіх атрадаў.
У ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся сход студэнцкага актыву ўніверсітэта, на якім быў абраны старшыня Каардынацыйнага савета студэнтаў і зацверджаны новы фармат працы органа студэнцкага самакіравання.
Другі год запар студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ў складзе педагагічнага атрада працуюць важатымі ў дзіцячым санаторна-аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі». Першы заезд важатых стартаваў 1 чэрвеня і працягнецца да 15 ліпеня.
Каля дваццаці ветэранаў былі запрошаныя на акцыю «Летапіс Вялікага подзвігу» ў Гродзенскую абласную навуковую бібліятэку імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Са сцэны прагучалі ўрыўкі з твораў Васіля Быкава, вершы Ніла Гілевіча і Пімена Панчанкі.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў рамках цыкла творчых мерапрыемстваў "Студэнцтва - Году культуры" 19 красавіка 2016 года адбыўся конкурс чарлідарскіх груп.
Свабодны творчы конкурс у рамках цыкла творчых мерапрыемстваў «Студэнцтва - Году культуры» прайшоў 12 красавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
На днях у гандлёвым цэнтры «OldCity» прайшла акцыя «Этнатанцы ў Старым горадзе разам з беларусачкамі», у рамках якой усе жадаючыя змаглі разам з удзельніцамі Х гарадскога фолк-конкурсу «Гарадзенская беларусачка - 2016» і фалькларыстам Антонам Янкоўскім развучыць традыцыйныя бытавыя беларускія танцы , акунуцца ў атмасферу сапраўднага этна-свята.
Сакратароў першасных арганізацый прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый г. Гродна сабраў моладзевы форум «Поспех і лідарства ў Год культуры».
9 мая купалаўцы прымуць удзел у шэсцях святочных калон ва ўсіх рэгіёнах Гродзенскай вобласці. Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы выйдуць з партрэтамі сваіх родных і блізкіх, якія былі сведкамі падзей 1941-1945 гг.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 15 сакавіка 2016 года прайшоў семінар «Правы і абавязкі замежных грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Перад замежнымі студэнтамі, якія навучаюцца ў нашай ВНУ, выступілі прадстаўнікі органаў правапарадку г. Гродна.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 10 сакавіка 2016 года адбыўся конкурс «Гісторыя і культура Беларусі» щ рамках грамадзянска-патрыятычнага марафону «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь».
«Стоп наркотык!» - пад такой назвай 1 сакавіка 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы інфармацыйна-лектарская група студэнтаў правяла акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. Так купалаўцы вырашылі прыцягнуць увагу грамадскасці да гэтай праблемы.
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся агульнаўніверсітэцкі танцавальны фестываль-конкурс «Стыль DANCE - Энергія. Прыгажосць. Гармонія», прысвечаны 76-годдзю ВНУ. У гэтым годзе конкурс таксама прымеркаваны да Года культуры.
Студэнты, выкладчыкі і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі актыўны ўдзел у гарадскім культурна-спартыўным свяце «Провады зімы - 2016», які прайшоў у лесапарку «Пышкі» ў Гродне 27 лютага 2016 года.
Актывісты ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы далі старт абласному этапу акцыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «За любімую Беларусь!». Купалаўцы павіншавалі кіраўніцтва г. Гродна і Гродзенскай вобласці з Днём святога Валянціна.
У Гродзенскім абласным аб'яднанні прафсаюзаў 11 лютага 2016 года адбылася абарона маладзёжных праектаў. Свае распрацоўкі на конкурсе прадставілі студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Шоў-група сучаснага танца і чэрлідынгу «Dartly» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначае сваё 10-годдзе.
У Мінску адзначылі Дзень моладзевых атрадаў аховы правапарадку. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прыняў удзел МААП «Булат» першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У канцэртнай зале Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (вул. Леніна, 32) 27 лютага 2016 года адбудзецца танцавальны фестываль-конкурс «Стыль-dance - энергія, прыгажосць, гармонія».
Мерапрыемства будзе праводзіцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: дзіцячы і дарослы турнір. У рамках конкурсу лепшыя творчыя калектывы нашай ВНУ, каледжаў і горада Гродна прадставяць танцавальныя нумары.
Квіткі можна набыць па адрасе: вул. Леніна, 32, каб. 1 або ў распаўсюджвальнікаў. Кошт квітка: 50.000 руб. Даведкі па тэл.: 74-03-76.
Арганізатар мерапрыемства - аддзел культурна-масавай і дасугавай дзейнасці ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ імя Янкі Купалы.
У перыяд з 15 па 17 студзеня 2016 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіў фэст, прысвечаны святкаванню Сусветнага дня снегу.
У рамках правядзення абласной навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» адміністрацыя і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведалі Панямуньскі дзіцячы дом г. Гродна.
У Клубе праваслаўных зносін у рамках супрацоўніцтва Гродзенскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся тэматычны вечар «Душа сумуе аб нябёсах ...», прысвечаны жыццю і творчасці паэта Сяргея Ясеніна.
Замежныя студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта 2 снежня 2015 года на адкрытай творчай пляцоўцы «Карагод дружбы» прадэманстравалі свае таленты.
У Мінску 17 лістапада 2015 года адбылося афіцыйнае адкрыццё рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў ВНУ «F.-ART.by».
Турыстычна-спартыўны клуб «Кронан» на базе ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» створаны ў 2008 годзе.
Мэта работы клуба – аб'яднанне студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў усіх структур універсітэта для заняткаў актыўнымі відамі турызму.
На сённяшні дзень развіваюцца наступныя напрамкі работы клуба:
• спартыўнае арыентаванне;
• турыстычна-прыкладное мнагабор'е;
• арганізацыя правядзення паходаў;
• арганізацыя спартыўных і турыстычных спаборніцтваў і злётаў.
Зараз каманда клуба па магчымасці ўдзельнічае ў спаборніцтвах па спартыўным арыенціраванні ад гарадскога да міжнароднага масштабу. За час свайго існавання клуб правёў чатыры чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь, два Кубкі Беларусі, дзве матчавыя сустрэчы са скандынаўскімі спартсменамі і мноства рэгіянальных спаборніцтваў.
Кантактны тэлефон: раб. 8(0152) 74-07-27.
Кантактная інфармацыя:
Рэспубліка Беларусь, г. Гродна, БЛК, 3, КСА "Кронан"
http://kronanorient.grodno.net/index.php/ru/
Фотагалерэя
![](/images/vospitanie/sportclubs/kronan/4461_6.jpg)
![](/images/vospitanie/sportclubs/kronan/4461_8.jpg)
![](/images/vospitanie/sportclubs/kronan/4461_10.JPG)
У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы 22 кастрычніка 2015 года была арганізавана выстава-кірмаш «Дарункі восені», на якой работнікі сталовай № 1, размешчанай у галоўным корпусе ВНУ, прадставілі кулінарныя вынаходствы, а таксама агародніну і садавіну, выгадаваную на Гарадзеншчыне. Ацаніць майстэрства кулінараў былі запрошаны студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі ўніверсітэта.
У аўторак, 13 кастрычніка 2015 года, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбылося першае пасяджэнне Клуба маладой сям'і ў рамках трэнінгавай праграмы «Азбука сямейных адносін». Тэма сустрэчы - «Што такое сям'я, навошта яна патрэбна сучаснаму чалавеку. Функцыі сям'і».
Рэспубліканскі інтэрнэт-конкурс патрыятычнага фота і відэа «Радзіма вачыма студэнтаў» праходзіў у два этапы.
Семінар прайшоў 21-23 верасня 2015 года ў Мінску з удзелам экспертаў з Беларусі, Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны.
Клуб маладой сям'і запрашае прыняць удзел у трэнінгавай праграме «Азбука сямейных адносін». Першая сустрэча адбудзецца 13 кастрычніка 2015 г. у 17.00 па адрасе БЛК, 3 (кабінет №1). Тэма «Што такое сям'я, навошта яна патрэбна сучаснаму чалавеку. Функцыі сям'і».
Трэнінгавую праграму праводзіць педагог-псіхолаг СППС, сістэмны сямейны псіхолаг, гештальт-тэрапеўт Аксана Юр'еўна Карчакоўская.
На сустрэчы ўдзельнікам прадставіцца магчымасць абмеркаваць хвалюючыя сямейныя праблемы і вырашыць пытанні ўзаемаадносін.
Запісацца для ўдзелу ў праграме можна па тэлефонах: 8 (0152) 41-02-27; +375 (29) 581-97-01 або даслаць паведамленне па электронная пошце SPPS_GRSU@mail.ru; ouk2007@mail.ru.
Колькасць месцаў абмежавана. Удзел бясплатны.
6 верасня 2015 года ў г. Шчучыне адзначылі XXII Дзень беларускай пісьменасці. Для святкавання горад быў абраны невыпадкова: Шчучын – гэта культурны цэнтр, з якім непарыўна звязана жыццё вядомых гістарычных асоб.
В рамках Дня беларускай пісьменнасці 6 верасня 2015 года Клубам праваслаўнай гутаркі Свята-Пакроўскага сабору быў праведзены мастацкі культурна-асветніцкі вечар «Адвечнае слова».
![8054 3](/images/vospitanie/proekty/8054_3.png)
У рамках рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які традыцыйна праходзіць у Гродне, паўстаў маладзёжны падворак "Студэнцкі карагод", якое з'яднаў таленавітых і актыўных студэнтаў універсітэта, гатовых падзяліцца сваёй творчасцю.
Студэнцкі жаночы савет (СтудЖансавет) у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы арганізаваны ў 2007 годзе.
СтудЖансавет – гэта свабоднае аб'яднанне дзяўчат-студэнтак, створанае з мэтай садзейнічання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, бытавых, псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі можа сутыкнуцца студэнтка. У сваёй дзейнасці СтудЖансавет кіруецца мэтамі і задачамі, дэкларуемымі Беларускім саюзам жанчын, замацаванымі ў Статуце і Праграме і арганізуе сваю працу па ўзгадненні з адміністрацыяй універсітэта.
Старшыня: Яскевіч Ганна Эдвардаўна, студэнтка педагагічнага факультэта.
- тэл.: +375298845724 (МТС).
У рамках сваёй дзейнасці СтудЖансавет супрацоўнічае з:
- грамадскімі арганізацыямі ГрДУ;
- ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
- Беларускай праваслаўнай царквой;
- Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў г. Гродна;
- установамі інтэрнатнага тыпу г. Гродна;
- Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтрам.
Традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца СтудЖансаветам сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі ўніверсітэта (ПА ГА «БРСМ», прафсаюзны камітэт студэнтаў, Жансавет супрацоўнікаў і выкладчыкаў, студэнцкае самакіраванне), з'яўляюцца:
- акцыя «Прысмакі для радасці», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей;
- акцыя «Збяром дзяцей у школу";
- акцыі «Я люблю сваю МАМУ», «Павіншуем МАМУ», «Званок маме», прымеркаваныя да Дня Маці;
- віншавальныя акцыі да Дня ўсіх закаханых, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня смеху і інш;
- сустрэчы, семінары, круглыя сталы з удзелам спецыялістаў па пытаннях планавання сям'і, мацярынства і інш;
- навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»;
- выстава работ «Сваімі рукамі падарунак маме», прымеркаваная да Дня жанчын;
- экскурсіі студэнтак універсітэта ў Музей Маці «Доўг, гонар і слава»;
- падрыхтоўка і размяшчэнне ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт» матэрыялаў аб лепшых студэнтках універсітэта, аб праблемах і поспехах студэнцкіх сем'яў;
- сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта і горада;
- Дні сям'і ва ўніверсітэце;
- фізкультурна-аздараўленчы свята «Мама, тата, я - здаровая сям'я»;
- арганізацыя дзіцячай гульнёвай пляцоўкі на Студэнцкім падворку ў рамках Фестывалю нацыянальных культур, Дня горада, Дня моладзі;
- удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інваліда;
- правядзенне сумесных мерапрыемстваў з афіцэрскімі складамі воінскіх частак № 97097 1-га зенітна-ракетнага палка, № 5522 МУС РБ.
Сайт Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын»: http://oobsg.by/
Усіх актыўных і ініцыятыўных студэнтак запрашаем:
- адрас: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224,
- кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86
Старшыня – Іваноў Сяргей Алегавіч, метадыст аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і маладзёжных праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.
- кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86.
Мэта дзейнасці - садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.
Асноўныя задачы:
- удзел у фарміраванні ва ўніверсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
- выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
- садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
- адзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:
- фізкультурна-аздараўленчая работа,
- фарміраванне ў студэнтаў здаровага ладу жыцця,
- развіццё сацыяльнай актыўнасці студэнцтва ўніверсітэта.
7 Лютага 2011 года адбыўся ўстаноўчы сход першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Арганізацыя зарэгістраваная ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 9 лютага 2011 года.
Сайт Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» - http://www.belayarus.by/
Фотагалерэя
![](/images/vospitanie/organizations/gallery/IMG_4943.JPG)
![](/images/vospitanie/organizations/gallery/IMG_4765.JPG)
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы адзначаны дыпломамі I ступені XVI Рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі (г.Мінск, 2015 г.)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/01.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/02.jpg)
Dartly 2015
Рэспубліканскі турнір па чарлідынгу «Кубак Палесся – 2015»
1 месца - Рэспубліканскі турнір па чарлідынгу «Кубак Палесся – 2015», Dartly, Adult у намінацыі Cheer Group Stunt Coed, Гомель
1 месца - Рэспубліканскі турнір па чарлідынгу «Кубак Палесся – 2015», Dartly, Adult у намінацыі Cheer Partner Stunt, Гомель
3 месца - Рэспубліканскі турнір па чарлідынгу «Кубак Палесся – 2015», Dartly, Adult у намінацыі Dance Show Small Group, Гомель
![](/images/vospitanie/achievements/2015/03.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/04.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/05.jpg)
Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015
1 месца - Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Partner Stunt, Мінск
1 месца - Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Group Stunt Coed, Мінск
1 месца - Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Team Coed, Мінск
1 месца - Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015, Dartly, Juniors у намінацыі Freestyle Pom Dance Team, Мінск
3 месца - Адкрыты Кубак Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Partner Stunt, Мінск
![](/images/vospitanie/achievements/2015/06.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/08.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/09.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/10.jpg)
Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод устаноў вышэйшай адукацыі па чарлідынгу. Рэспубліканскія спартыўныя спаборніцтвы «Формула будучага: Моладзь + здароўе»
1 месца - Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод устаноў вышэйшай адукацыі па чарлідынгу, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Partner Stunt, Горкі
1 месца - Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод устаноў вышэйшай адукацыі па чарлідынгу, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Group Stunt Coed, Горкі
2 месца - Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод устаноў вышэйшай адукацыі па чарлідынгу, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Team Coed, Горкі
3 месца - Чэмпіянат Рэспублікі Беларусь сярод устаноў вышэйшай адукацыі па чарлідынгу, Dartly, Дзятчэня Вераніка і Танакова Улада ва ўзроставай групе Adult у намінацыі Freestyle Pom Double, Горкі
![](/images/vospitanie/achievements/2015/11.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/12.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/13.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/14.jpg)
Адкрыты Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па чэрлідынгу – 2015
1 месца - Адкрыты Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па чэрлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Cheer Team Coed, Гродна
1 месца - Адкрыты Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па чэрлідынгу – 2015, Dartly, Adult у намінацыі Freestyle Pom Double, Гродна
![](/images/vospitanie/achievements/2015/15.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/16.jpg)
Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу. Child and Youth week 2015 (Афіцыйнае мерапрыемства EUROPEAN CHEER LEAGUE)
2 месца - Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу. Child and Youth week 2015 (Афіцыйнае мерапрыемства EUROPEAN CHEER LEAGUE), Dartly Adult у намінацыі Cheer Partner Stunt, Мінск
2 месца - Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу. Child and Youth week 2015 (Афіцыйнае мерапрыемства EUROPEAN CHEER LEAGUE), Dartly Adult в номинации Cheer Team Coed, Мінск
2 месца - Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па чарлідынгу. Child and Youth week 2015 (Афіцыйнае мерапрыемства EUROPEAN CHEER LEAGUE), Dartly Adult в номинации Cheer Group Stunt Coed, Мінск
![](/images/vospitanie/achievements/2015/17.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/18.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2015/19.jpg)
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт адзначаны 16 дыпломамі XX Гарадскога фестывалю-конкурсу «Студэнцкая вясна 2014».
Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы годна прадставілі купалаўскі ўніверсітэт і былі ўзнагароджаны дыпломамі I, II і III ступені.
- Дыпломам лаўрэата - тэатр моды "Уні-АРТ» (мастацкі кіраўнік Куроўская Віялета Андрэеўна).
- Дыпломам лаўрэата - студэнтка 5 курса факультэта мастацтваў і дызайну Марыя Міцюкова.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/02.jpg)
- Дыпломам лаўрэата I ступені ў намінацыі «Эстрадны вакал» - магістрант педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Шэнь Пэн.
- Дыпломам лаўрэата I ступені - вакальны квартэт «Камертон» (мастацкі кіраўнік - Левіна Раіса Леанідаўна).
- Дыпломам лаўрэата I ступені - Інструментальны дуэт Максім Казуленка і Ягор Савіцкі.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/04.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/05.jpg)
- Дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі “Аўтарская паэзія” - студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Смолка.
- Дыпломам лаўрэата III ступені - вакальны ансамбль студыі эстрадных спеваў «Уні-SONG» (Анастасія Бортнік, Кірыл Крыпа і Арцём Еўдакімаў).
![](/images/vospitanie/achievements/2014/07.jpg)
- Дыпломам «За вернасць фэсту» - студэнт 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Андрэй Грыгор'еў.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/08.jpg)
- Падзячным лістом аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і ДУ «Цэнтр культуры г. Гродна» узнагароджаны начальнік аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Алена Валер'еўна Стэльмах.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/09.jpg)
Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт адзначаны 16 дыпломамі абласнога этапу рэспубліканскага фестывалю «АРТ-вакацыі - 2014» з іх 6 - першай ступені, 5 - другой ступені, 4 - трэцяй ступені.
– Дыплом ГрДУ ім. Я.Купалы за высокае выканальніцкае майстэрства творчых калектываў і выканаўцаў.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/10.jpg)
– Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Ансамбль эстраднай песні»- вакальны гурт «Камертон»(кіраўнік - Левіна Р.Л.).
– Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Акадэмічны харавы калектыў»- вакальны ансамбль «Мадрыгал»(кіраўнік - Іконнікава Л.М.).
– Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Харэаграфічны жанр. Ансамбль бальнага танца»- народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Студыя сучаснага танца «Універ-DANCE» (кіраўнік - Калясень А.В.).
– Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Саліст-вакаліст эстраднага напрамку»- Якушаў Артур (кіраўнік - Стэльмах А.В.).
– Дыплом 1 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Гурт народнай песні»- ансамбль народнай песні «Ясніца» (кіраўнік - Лойка А.Ч.).
![](/images/vospitanie/achievements/2014/12.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/14.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/16.jpg)
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Гурт народнай песні»- вакальны ансамбль «Заранка»(кіраўнік - Стрыжычэнка Ю.А.).
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Інструментальны жанр. Ансамбль народнай музыкі»- народны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь «Ансамбль народных інструментаў»- (кіраўнік - Зайцава Г.У.).
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Арыгінальны жанр. Калектыў арыгінальнага жанру»- чарлідарская група «Арэна»(кіраўнік - Міхалевіч Н.В.).
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Тэатральны жанр. Аўтар-выканаўца паэтычнага твора»- Смолка Вікторыя.
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Саліст-вакаліст эстраднага напрамку»- Дзенісенка Вікторыя (кіраўнік - Стэльмах А.В.).
![](/images/vospitanie/achievements/2014/18.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/20.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/21.jpg)
– Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Тэатральны жанр. Тэатр моды»- тэатр моды «Уні-Арт» (кіраўнік - Куроўская В.А.).
– Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Арыгінальны Жанр. Калектыў арыгінальнага жанру»- шоў-група «Дартлі» (кіраўнік - Шыкеля К.А.).
– Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Група эстраднай песні» - Адамовіч Таццяна.
– Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Вакальна-харавы жанр. Група эстраднай песні»- Кіслы Яўген.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/23.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/25.jpg)
– Сертыфікат удзельніка рэспубліканскага спартыўна-мастацкага свята «Моладзь - надзея і будучыня Беларусі» (установа адукацыі «Гродзенскі Дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»).
![](/images/vospitanie/achievements/2014/26.jpg)
– Дыплом 2 ступені ў намінацыі «Выбар АРГКАМІТЭТА» Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання» (Артыкул «Беларускі і замежны вопыт правядзення startup-мерапрыемстваў і папулярызацыі бізнес-мыслення сярод студэнцтва» - аўтары Паўлоўскі Я . В., Акуневіч А.Г., навуковы кіраўнік Селюжыцкая Т.У.)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/28.jpg)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/29.jpg)
– Дыплом 3 ступені ў намінацыі «Выбар АРГКАМІТЭТА» Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання» (Артыкул «Распрацоўка канцэпцыі студэнцкай радыёстанцыі «Inter'актыў»- аўтары Курасаў Д.С., навуковы кіраўнік Піваварчык Т.А.)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/31.jpg)
– Сертыфікат удзельніка Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання» (Танакова В.Д.)
– Сертыфікат удзельніка Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Ініцыятыва і дзейнасць студэнцтва: ад кіравання да самакіравання» (Федчанка С.)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/33.jpg)
– Дыплом 3 ступені па армрэслінгу у праграме рэспубліканскага спартыўна-мастацкага свята «Маладосць - надзея і будучыня Беларусі» у вагавой катэгорыі 70 кг. (Манько Арцём)
– Дыплом 3 ступені за трэцяе месца па плаванні сярод мужчын на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем у праграме рэспубліканскага спартыўна-мастацкага свята «Моладзь - надзея і будучыня Беларусі» (Гайдукевіч Дзяніс)
![](/images/vospitanie/achievements/2014/35.jpg)
Студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта Бандарчук Аляксей Сяргеевіч узнагароджаны Граматай Цэнтральнага камітэта Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» за дасягненні ў працы па арганізацыі дзейнасці моладзевых атрадаў аховы правапарадку, папулярызацыю моладзевага праваахоўнага руху.
![](/images/vospitanie/achievements/2014/36.jpg)
Студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Філонава Анастасія Андрэеўна ўзнагароджана нагрудным знакам Грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» «За адзнаку ў ахове правапарадку»
![](/images/vospitanie/achievements/2014/37.jpg)