View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия
Панядзелак, 22 Люты 2016 12:24

Студгарадок: замежныя студэнты інтэрната № 3 ГрДУ імя Янкі Купалы паказалі свае таленты на конкурсе «Mister International BLK-3 2016»

Аўтар
Ацэніце гэты матэрыял
(0 галасоў)

13240 13У інтэрнаце № 3 Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбыўся конкурс «Mister International BLK-3 2016». 

Яго ўдзельнікамі сталі студэнты-купалаўцы з Туркменістана: студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Аманмырат Касымаў, студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Азізджан Метыеў, студэнт 1 курса інжынерна-будаўнічага факультэта Іляс Ібрагімаў і студэнт 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Мурат Оразмурадаў.

Падчас конкурсаў юнакі расказвалі пра сябе, сваю краіну, сямейныя традыцыі, уласныя захапленні, адказвалі на няпростыя пытанні членаў журы і паказвалі сваю спартыўную падрыхтоўку.

Тытул «Mister International BLK-3 2016» заваяваў студэнт 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Азізджан Метыеў.

Пераможца і прызёры конкурсу атрымалі падарункі ад ПА ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

 

Чытаць 5299 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Люты 2016 12:27