Канферэнцыя пройдзе 14 чэрвеня па адрасе: Гродна, вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218, з 10.30 да 16.30. Лічбавыя матэрыялы, прадстаўленыя ўдзельнікамі баркэмпа, будуць апублікаваныя і дэпанаваныя. Удзельнікам баркэмпа будуць уручаны сертыфікаты.
У рамках мерапрыемства будзе арганізавана лекцыя, адбудзецца круглы стол, трэнінг, майстар-клас, мазгавы штурм, гульня, тэатралізаванае прадстаўленне, друк-куча, фрагмент урока, выступ у спрэчках, удзел у дыскусіі.
Магчыма завочны або дыстанцыйны удзел.
Зарэгістравацца можна па спасылцы.
Падрабязная інфармацыя пра канферэнцыю – на сайце факультэта матэматыкі і інфарматыкі.
Кантакты: kaf_stp@grsu.by (тэма «Баркэмп»), тэл.: гарадскі: 80152-742957.