Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы забяспечвае роўныя ўмовы для ўсіх абітурыентаў незалежна ад іх статусу і фізічных магчымасцей. Кожны ў вялікай сям'і купалаўцаў перакананы: калі чалавек жадае вучыцца, для яго трэба стварыць усе неабходныя ўмовы. Што і было зроблена для матываванай і неверагодна эрудыраванай абітурыенткі з парушэннем зроку. Вікторыя Зуеўская на сваім прыкладзе паказвае: калі ў цябе ёсць сапраўдная мара, значыць няма ніякіх перашкод.