View settings

Font size:
Site colours
Images

Settings

Обычная версия

Паказваць змесціва па тэгу: грамадскія арганізацыі

bszhНа базе Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся форум Маладзёжнага крыла Гродзенскай гарадской арганізацыі "Гродзенчанка" ГА БСЖ "Ратуем душы і жыцці". Удзел прынялі прадстаўнікі трох гродзенскіх ВНУ і іншых арганізацый сістэмы адукацыі.

3Дэкан факультэта эканомікі і кіравання, старшыня першаснай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Карпіцкая прыняла ўдзел у Міжнародным навуковым форуме "Жанчыны-хімікі 2023", які прайшоў у Ташкенцкім хіміка-тэхналагічным інстытуце (г. Ташкент, Рэспубліка Узбекістан).

Студэнцкі жаночы савет (СтудЖансавет) у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы арганізаваны ў 2007 годзе.

СтудЖансавет – гэта свабоднае аб'яднанне дзяўчат-студэнтак, створанае з мэтай садзейнічання ў вырашэнні сацыяльна-эканамічных, бытавых, псіхалагічных цяжкасцяў, з якімі можа сутыкнуцца студэнтка. У сваёй дзейнасці СтудЖансавет кіруецца мэтамі і задачамі, дэкларуемымі Беларускім саюзам жанчын, замацаванымі ў Статуце і Праграме і арганізуе сваю працу па ўзгадненні з адміністрацыяй універсітэта.

Старшыня: Яскевіч Ганна Эдвардаўна, студэнтка педагагічнага факультэта.

  • тэл.: +375298845724 (МТС).

У рамках сваёй дзейнасці СтудЖансавет супрацоўнічае з:

  • грамадскімі арганізацыямі ГрДУ;
  • ГА «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа»;
  • Беларускай праваслаўнай царквой;
  • Цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі для дзяцей-інвалідаў г. Гродна;
  • установамі інтэрнатнага тыпу г. Гродна;
  • Гродзенскім абласным клінічным перынатальным цэнтрам.

Традыцыйнымі мерапрыемствамі, якія праводзяцца СтудЖансаветам сумесна з грамадскімі аб'яднаннямі і арганізацыямі ўніверсітэта (ПА ГА «БРСМ», прафсаюзны камітэт студэнтаў, Жансавет супрацоўнікаў і выкладчыкаў, студэнцкае самакіраванне), з'яўляюцца:

  • акцыя «Прысмакі для радасці», прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей;
  • акцыя «Збяром дзяцей у школу";
  • акцыі «Я люблю сваю МАМУ», «Павіншуем МАМУ», «Званок маме», прымеркаваныя да Дня Маці;
  • віншавальныя акцыі да Дня ўсіх закаханых, Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын, Дня смеху і інш;
  • сустрэчы, семінары, круглыя сталы з удзелам спецыялістаў па пытаннях планавання сям'і, мацярынства і інш;
  • навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці»;
  • выстава работ «Сваімі рукамі падарунак маме», прымеркаваная да Дня жанчын;
  • экскурсіі студэнтак універсітэта ў Музей Маці «Доўг, гонар і слава»;
  • падрыхтоўка і размяшчэнне ў газеце "Гродзенскі ўніверсітэт» матэрыялаў аб лепшых студэнтках універсітэта, аб праблемах і поспехах студэнцкіх сем'яў;
  • сустрэчы з адміністрацыяй універсітэта і горада;
  • Дні сям'і ва ўніверсітэце;
  • фізкультурна-аздараўленчы свята «Мама, тата, я - здаровая сям'я»;
  • арганізацыя дзіцячай гульнёвай пляцоўкі на Студэнцкім падворку ў рамках Фестывалю нацыянальных культур, Дня горада, Дня моладзі;
  • удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню інваліда;
  • правядзенне сумесных мерапрыемстваў з афіцэрскімі складамі воінскіх частак № 97097 1-га зенітна-ракетнага палка, № 5522 МУС РБ.

Сайт Грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын»: http://oobsg.by/

Усіх актыўных і ініцыятыўных студэнтак запрашаем:

  • адрас: вул. Ажэшкі, 22, каб. 224,
  • кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86

Старшыня – Іваноў Сяргей Алегавіч, метадыст аддзела інфармацыйна-метадычнай работы і маладзёжных праектаў упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю.

  • кантактны тэлефон: (0152) 73-19-86.

Мэта дзейнасці -  садзейнічанне аб'яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Асноўныя задачы:

  • удзел у фарміраванні ва ўніверсітэце і краіне грамадзянскай супольнасці;
  • выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;
  • садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;
  • адзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, усталяванню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб'яднаннямі іншых універсітэтаў;

Прыярытэтныя напрамкі дзейнасці:

  • фізкультурна-аздараўленчая работа,
  • фарміраванне ў студэнтаў здаровага ладу жыцця,
  • развіццё сацыяльнай актыўнасці студэнцтва ўніверсітэта.

7 Лютага 2011 года адбыўся ўстаноўчы сход першаснай студэнцкай арганізацыі "Белая Русь" Гродзенскага абласнога грамадскага аб'яднання ва ўстанове адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы". Арганізацыя зарэгістраваная ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце 9 лютага 2011 года.

Сайт Рэспубліканскай грамадскай арганізацыі «Белая Русь» - http://www.belayarus.by/

Фотагалерэя