Дзень адчыненых дзвярэй "Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце" прайшоў 16 снежня і стаў значнай падзеяй для навучэнцаў 10 і 11 класаў, якія задумваюцца аб сваёй будучай адукацыі і прафесійнай кар'еры. Як паведамляе карэспандэнт Цэнтра па сувязях з грамадскасцю ГрДУ імя Янкі Купалы, мерапрыемства сабрала рэкордную колькасць абітурыентаў.
З году ў год снежань становіцца чароўным месяцам, поўным дабра, радасці і падарункаў. І вельмі важна, каб усё цудоўнае дасягнула кожнага, і вы можаце ў гэтым дапамагчы! Гродзенская гарадская арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа запрашае прыняць удзел у традыцыйнай дабрачыннай кампаніі "Ёлка жаданняў".
13 снежня ў памяшканні Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ў Мінску адбылася прэзентацыя тэматычнага выпуска Беларускага гістарычнага часопіса, прысвечанага 100-годдзю Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі.
Анастасія Кісель, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, годна прадставіла ўніверсітэт і вобласць у гранд-фінале конкурсу «Студэнт года – 2023». Яе талент, уменне і імкненне да дасягнення высокіх вынікаў дазволілі ёй заняць першае месца ў гэтым прэстыжным спаборніцтве.
Адкрыты вакальны конкурс прымеркаваны да 101-й гадавіны з дня заснавання СССР і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сабраў таленавітых вакалістаў актавай зале па вуліцы Леніна. На сцэну выйшлі 22 выканаўцы, якія выйшлі ў фінал. А ўсяго ўдзел у конкурсе прынялі 140 спевакоў з Гродзенскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцей.
Семінар Інавацыйнага медыйнага кластара Гродзенскай вобласці прайшоў на пляцоўцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму
Зіма – час самага цёплага свята ў годзе – Новага года, напярэдадні якога факультэт эканомікі і кіравання сумесна з ГА "БСЖ" запрасіў купалаўцаў падарыць свята дзецям і прыняць удзел у дабрачынным кірмашы.
16 снежня адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй «Кірмаш мэтавай падрыхтоўкі ў Купалаўскім універсітэце» для навучэнцаў 10 і 11 класаў.
12 снежня ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся круглы стол па выніках рэалізацыі міждысцыплінарнага праекта «Генацыд беларускага народа: памяць і боль Гродзенскай зямлі» сумесна з пракуратурай Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе. У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, выкладчыкі, даследчыкі і прадстаўнікі пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Адкрыты дыялог «Мой студатрад – час з карысцю. Перспектывы развіцця маладзёжнага руху» сабраў у сценах Купалавай ВНУ прадстаўнікоў трох універсітэтаў. Да дыялогу запрасілі байцоў ГрДУ імя Янкі Купалы, ГрДМУ і ГДАУ, а таксама ветэранаў руху, якія падзяліліся сваім вопытам. Важнай тэмай адкрытага дыялога стала ўзаемадзеянне Гродзенскай абласной арганізацыі саюза моладзі і прафсаюзаў у працоўным выхаванні моладзі і захаванне пераемнасці пакаленняў.
Больш за 150 студэнтаў 3-4 курсаў педагагічных спецыяльнасцяў прынялі ўдзел у сустрэчы з прадстаўніком установы Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра «Зубраня», арганізаванай Цэнтрам развіцця кар'еры.
7 і 8 снежня на базе Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь быў праведзены семінар "Збліжэнне заканадаўства Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі па пытаннях фізічнай культуры і спорту".
Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання. Падрыхтоўку да важнай электаральнай кампаніі актыўна абмяркоўваюць у маладзёжным асяроддзі, працоўных калектывах. У сувязі з гэтым у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Моладзь і выбары: формула адказнасці». Спікерам чарговага дыскусійнага форуму стаў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН Беларусі Мікалай Мыслівец.
8 снежня ў ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо пяты раз праходзіць творчая гасцёўня «Беларусь – скрыжаванне нацыянальных культур». Мерапрыемства збірае студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей універсітэта, каб абмяняцца культурным вопытам і ведамі.
ХІІ Каложскія адкрытыя абласныя навукова-адукацыйныя чытанні, прысвечаныя тэме «Праваслаўе і айчынная культура: страты і набыцці мінулага, вобраз будучыні», праходзяць 7-8 снежня 2023 года на базе ГрДУ імя Янкі Купалы.
6 і 7 снежня ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць XI адкрыты конкурс студэнцкіх бізнес-ідэй інавацыйных стартапаў «ИнНаСтарт». Ён дае магчымасць студэнтам прадэманстраваць свае ідэі ў галіне бізнесу і інавацый.
Па існуючай традыцыі на пасяджэнні ўшаноўвалі купалаўцаў, якія дасягнулі поспехаў у вучэбнай, навуковай і выхаваўчай дзейнасці.
У Купалаўскім універсітэце 5 снежня адбыўся выніковы занятак для слухачоў Школы кіраўніка. У рамках работы Школы абмяркоўваліся вынікі і перспектывы інавацыйнай дзейнасці ўніверсітэта, магчымыя мадэлі ўдасканалення ўніверсітэцкага менеджменту, сучасныя тэндэнцыі і тэхналогіі ў праектаванні і рэалізацыі адукацыйных праграм.
Праект рэалізуецца па ўсёй краіне на базе ўніверсітэтаў. У Гродзенскім рэгіёне пляцоўкай стаў ГрДУ імя Янкі Купалы. Скаардынаваў працу па арганізацыі трохдзённага інтэнсіву Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў нашага універсітэта.
На працягу некалькіх дзён, з 27 лістапада па 2 снежня, у Мінску на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе купалаўцы спаборнічалі ў Рэспубліканскай універсіядзе − 2023/2024 па тэнісе настольным.
Дэкан факультэта эканомікі і кіравання Марына Карпіцкая і студэнты 1 курса Ясаф Нагіеў і Іван Дзямешчык правялі прафарыентацыйнае мерапрыемства ў ДУА «Гімназія №2 г. Гродна». Дзеці з'яўляюцца паспяховымі выпускнікамі гэтай гімназіі.
Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені шматпрофільнай універсітэцкай алімпіяды маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.
Новым рэзідэнтам стала кампанія «Смарт механіка», якая прадастаўляе кліентам сучасныя і эфектыўныя рашэнні ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, павышэння эфектыўнасці і якасці вытворчых працэсаў, а таксама задавальняе іх патрэбнасці ў нестандартных рашэннях абсталявання.
29 лістапада ў савеце па абароне дысертацый Д 01.40.01 пры дзяржаўнай навуковай установе «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася абарона дысертацыі рэктара ўніверсітэта Ірыны Кітурка.
Мерапрыемства прайшло ў анлайн-фармаце на тэму «Дыстанцыйнае электроннае галасаванне: адкрытасць і давер».
7 снежня ГрДУ імя Янкі Купалы стане пляцоўкай для правядзення міжнароднай канферэнцыі, удзел у якой прымуць шэсць вышэйшых навучальных устаноў Саюзнай дзяржавы.
Праект рэалізуецца Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі сумесна з Мінадукацыі, Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях.
145 удзельнікаў скарысталіся ўнікальнай магчымасцю паспрабаваць свае сілы, прайсці ў заключны этап і стаць студэнтам Купалаўскага ўніверсітэта без уступных выпрабаванняў.
Учора, 28 лістапада, выкладчыкі Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі, якія вярнуліся з Купалаўскага ўніверсітэта, сустрэліся з рэктарам Дыльназой Хаджаевай.
Студэнты юрыдычнага факультэта прынялі ўдзел у міжнародным конкурсе «Нюрнбергскі працэс і сучаснае міжнароднае права», прымеркаваным да 106-годдзя Нюрнбергскага працэсу. У склад каманды ўвайшлі студэнты 3 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» Уладзімір Лабоцкі, Алена Маскаленка, Ганна Фясько, Мікіта Комель, Арына Клімовіч. Трэнер каманды - старшы выкладчык кафедры міжнароднага права Наталля Габец.
Уладальнікі дыпломаў I, II, III ступені маюць права на залічэнне ў Купалаўскі ўніверсітэт без уступных іспытаў пры паступленні на спецыяльнасці, якія адпавядаюць вучэбнаму прадмету профільнай алімпіяды.
26 лістапада ў рамках чэмпіянату Рэспублікі Беларусь сярод жаночых каманд вышэйшай лігі сезона 2023-2024 гг.па міні-футболе адбылася першая гульня паміж камандамі «ГрДУ імя Янкі Купалы» і «Вітэкс» (г. Мінск).
24 лістапада ў рамках супрацоўніцтва паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Воранаўскім раённым выканаўчым камітэтам адбыўся першы абласны літаратурна-краязнаўчы форум "Воранаўскія чытанні". У склад журы форуму ўвайшлі прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.
Міжкультурнае мерапрыемства адбудзецца 8 снежня. Паспейце зарэгістравацца для ўдзелу!
23 і 24 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіць ІІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава". Гэтае мерапрыемства сабрала 109 вучоных, даследчыкаў і экспертаў Беларусі, Расіі і Венгерскай Народнай Рэспублікі, каб абмеркаваць гістарычныя, сацыяльныя і палітычныя аспекты развіцця Беларусі ў кантэксце еўрапейскай гісторыі.
У пленарным пасяджэнні прынялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі Аляксандр Бахановіч і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол КНР у Беларусі Се Сяоюн. У рамках форуму было падпісана Пагадненне аб стварэнні Кітайска-Беларускай асацыяцыі ўніверсітэтаў, куды ўвайшоў і ГрДУ імя Янкі Купалы. Усяго ў асацыяцыю ўвайшлі больш за 80 ВНУ Беларусі і Кітая.
У Купалаўскім універсітэце на факультэце эканомікі і кіравання пачала работу міжнародная восеньская школа "FinTechSchool: устойлівае развіццё рэгіёну ва ўмовах цыфравізацыі".
20 лістапада ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбылася анлайн-сустрэча з кіраўніцтвам Універсітэта Камагуэй (Рэспубліка Куба). У выніку сустрэчы была падпісана дамова аб супрацоўніцтве.
У ГрДУ імя Янкі Купалы завяршаюцца курсы павышэння кваліфікацыі для выкладчыкаў Какандскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Мукімі. Сёння, 20 кастрычніка, на ўрачыстай цырымоніі 12 выкладчыкам інстытута ўручылі сертыфікаты аб паспяховым завяршэнні праграмы.
20 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы прыбыла дэлегацыя Іркуцкага дзяржаўнага ўніверсітэта для абмеркавання пытанняў міжвузаўскага супрацоўніцтва.
17 лістапада ў Купалаўскім універсітэце завяршыўся Тыдзень студэнцкага супраўлення. Сёння студэнты-купалаўцы мелі магчымасць правесці цэлы дзень з кіраўнікамі структурных падраздзяленняў універсітэта.
Учора, 17 лістапада, на галоўнай сцэне ўніверсітэта вырашылася галоўная інтрыга!
Ініцыятарамі выступілі кіраўнік Цэнтра даследаванняў дыяспар і замежнага беларусазнаўства ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксандр Горнысумесна з рэдакцыяй газеты «Звязда».
Яркая падзея аб'яднала творчых людзей з Беларусі і Расіі ў самым сэрцы Смаленска — Цэнтры Ценішавых пад эгідай Смаленскага рэгіянальнага аддзялення «Саюз дызайнераў Расіі».
Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання. У сувязі з гэтым у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Моладзь і выбары: формула адказнасці». Спікерам на першай пляцоўцы стаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Да абмеркавання былі запрошаны студэнты, якія будуць упершыню галасаваць у наступным годзе, а таксама выкладчыкі.
Навуковы семінар, які аб’яднаў кіраўнікоў Гродзенскай рэгіянальнай мытні, РУП «Белтаможсэрвіс», камітэта дзяржаўнага кантролю, Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, навукоўцаў і студэнтаў, прайшоў у Купалаўскім універсітэце 15 лістапада.
У ходзе курсаў "Універсітэт адукацыйных інавацый: лічбавая дыдактыка і ацэньванне вынікаў навучання" выкладчыкі вывучаць тэарэтычныя і практычныя аспекты лічбавай дыдактыкі, асвояць асноўныя лічбавыя інструменты платформы Moodle, пазнаёмяцца з метадычнымі прыёмамі правядзення заняткаў у лічбавым адукацыйным асяроддзі.
Калейдаскоп святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня студэнта, стартаваў у ГрДУ імя Янкі Купалы.
Сталіца Арменіі прыняла ў сябе галоўны турнір спартыўнага календара ФІАС. З 10 па 12 лістапада ў Ерэване прайшоў Чэмпіянат свету па самба. Бронзавы медаль заваявала выпускніца Купалаўскага ўніверсітэта Таццяна Мацко.
28-ы міжнародны турнір прайшоў з 8 па 11 лістапада ў г. Мінск.