Выкладчыкі кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы сустрэліся з навучэнцамі выпускных класаў СШ № 37 г. Гродна. Мерапрыемства наведалі больш за 30 школьнікаў, якія жадаюць атрымаць кваліфікацыю перакладчыка і спецыяліста па міжкультурных камунікацыях.