Ужо зусім хутка ў Беларусі адбудзецца адзіны дзень галасавання. У сувязі з гэтым у ГрДУ імя Янкі Купалы стартавала серыя дыялогавых пляцовак «Моладзь і выбары: формула адказнасці». Спікерам на першай пляцоўцы стаў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк. Да абмеркавання былі запрошаны студэнты, якія будуць упершыню галасаваць у наступным годзе, а таксама выкладчыкі.